Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  


На ваш запыт ягоны знойдзены 9 артыкулаў

  1. Аддасьць на тым сьвеце вугальчыкам. — Кажуць пра такога даўжніка, які за зробленае дабро адплачвае злом. Калі на тым сьвеце ягоны дабрадзей будзе гарэць у пекле, дык ён падкіне вугальчыкаў.
  2. Аднолькава, браця, гініш, дык аддай мне й канаплініц. — Калі бедны чалавек гіне, дык ягоны багацейшы сусед ня толькі яму не памагае ў бядзе, але хоча загарнуць і апошнюю маемасьць. Канаплінец - месца, дзе сеюць каноплі, звычайна найлепшая ў гаспадарцы зямля.
  3. А Паўлачка, а бацячка, устань і паглядзі, што твой сын шэльма Мікалайчык робя. — Гэтак жартаўліва прыказваюць, калі бачаць відавочную несправядлівасьць. Гэты зварот гістарычны. Калі пры цары Мікалаю I у Барысаве забралі першага Жыда ў расейскае войска, дык ягоны бацька, галосячы, гаварыў гэтыя словы. Перад гэтым-жа Жыды ў Беларусі былі звольненыя ад ваеннай павіннасьці. Пры звадцы яны навет упікалі Беларусаў: «Чакай, чакай, пойдзіш пад чырвоную шапачку».
  4. Калі за сваім йізыком слова ня ўдзержыш, дык і на чужы язык ні спадзівайся. — Прыказваюць, калі нехта каракае, што яго сябра выдаў ягоны сакрэт.
  5. Калі хочаш ворага нажыць, дык грошы пазыч. — Прыказвае той, хто пазычыў свайму знаёмаму грошы, а калі пачаў пазьней іх спаганяць, дык ягоны прыяцель стаўся яму ворагам.
  6. Ня голіна, а стрыжана. — Калі ўпарты ў спрэчцы хоча давесьці, што ягоны верх. З казкі: Мужык і жонка ішлі дарогай ды ўбачылі сучку з апараным бокам. Мужык кажа - «Як брытвай выгалена!» А баба кажа: «Не. Як ножніцамі выстрыжана!». Яны ішлі ўсю дарогу й спрачаліся. Нарэшце мужык узлаваўся ды піргнуў жонку ў раку. Жонка й тапілася, але два пальцы выстаўляла з вады, як ножніцы, каб быў ейны верх.
  7. Рыцэр то рыцэр, алі мех ня цэл. — Прыказваюць, калі й таго ашукалі, хто запэўніваў, што яго ніхто не ашукае. З казкі: Ішла грамада людзей у дарогу і кажны нёс на плячах у мяшку ежу. Раніцай то той, то сёй скардзіцца, што ў яго пакрадзена то хлеб, то сала. Іхны-ж кіраўнік зь іх сьмяецца, кажучы, што толькі ў дурняў крадуць, а ў яго не ўкрадуць, бо ён завязвае свой мяшок рыцарскім вузлом. Аднэй раніцы й ён стаў клясьці, што й яго абакралі. А спадарожнікі ў яіго пытаюцца: - «А як-жа твой рыцэр?» «Рыцэр то рыцэр, але мех ня цэл!» - адказаў кіраўнічы. Ягоны мех прарэзалі нажом.
  8. У Бога веру, а Богу ня веру. — Аб тым, што сьлепа на нешта спадзяецца. З казкі: - Чалавех пашоў у царкву ў белым кажусе ды спадзяваўся, што Бог уважа на ягоны новы белы кажух ды ня дасьць дажджу. Але калі ён ішоў дамоў, дык пашоў вялікі дождж ды змачыў і змарнаваў кажух. Тады ён і сказаў: - У Бога веру, а Богу ня веру. Посьля гэтага выпадку ён ніколі не надзяваў белага кажуха, калі ішоў у далёкую дарогу.
  9. У мяне грошы й сьвіньня ні ядуць. — Кажа гандляр, які хоча, каб сяляне за ягоны тавар плацілі не грашыма, а збожжам.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019