Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў (1938 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  е  і  о  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  


На ваш запыт знойдзены 128 артыкулаў

  1. набажэнства, малебен, малебства, багамолле, богаслужэнне, служба, адправа / раніцай ці ў першай палавіне дня: абедня, імша, меса / увечары: вячэрня / з нагоды хрысцін, шлюбу, па нябожчыку: трэба / па нябожчыку: паніхіда
  2. набівацца, надаражацца □ вешацца на шыю
  3. набіць, пабіць; аддубасіць, адхадзіць (разм.) □ намацаць бакі, палічыць рэбры, даць лупцоўкі
  4. набліжэнне, надыход, падыход
  5. набожны, прававерны, багамольны, богамаленны, богабаязны
  6. набыць, нажыць, дастаць, узяць, прыдбаць, займець, здабыць, раздабыць, расстарацца, выстарацца, прыстарацца, разжыцца, завесці / з цяжкасцю: агораць; справіць, пажывіцца, абабіць, узбіцца, арганізаваць (разм.); дабыць, папасці, згарусціць (абл.)
  7. навакольны, акалічны, ваколічны, вакольны
  8. наваселец, навасёл
  9. наваселле, уваходзіны (мн.), уходзіны (мн.); улазіны (разм., мн.)
  10. наведанне, візіт, адведкі (мн.), адведзіны (мн.), водведкі (мн.)
  11. наведваць, наведвацца, даведвацца, адведваць, праведваць, завітваць / часта: часціць; заяўляцца, патыкацца (разм.) / часта: учашчаць (разм.); удавацца (абл.); заглядваць, заглядаць (перан.) □ паказваць вочы, паказваць нос, патыкаць нос
  12. наведнік, госць; бывалец, прыхадзень, візітант (разм.)
  13. навокал, навакол, вакол, вакола, вокала, укола, наўкол, кругом; укруг, наўкруг, наўкруга (абл.)
  14. навошта □ якой хваробы (груб.)
  15. навучанне, вучэнне, навука, вучоба, асвета, адукацыя, выкладанне, падрыхтоўка, муштра, муштроўка, муштраванне, заняткі (мн.); вышкаленне (разм.)
  16. навучыцца, пераняць; насабачыцца (разм.) □ набіць руку
  17. навучэнец, слухач
  18. навыперадкі, наўзахваткі
  19. нага / у жывёл з кіпцюрамі: лапа
  20. нагнуцца, сагнуцца, схіліцца, нахіліцца

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  
 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў   Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017