На запыт знайшлося 128 артыкулаў

  1. 1
    набажэнства, малебен, малебства, багамолле, богаслужэнне, служба, адправа / раніцай ці ў першай палавіне дня: абедня, імша, меса / увечары: вячэрня / з нагоды хрысцін, шлюбу, па нябожчыку: трэба / па нябожчыку: паніхіда
  2. 2
    набівацца, надаражацца □ вешацца на шыю
  3. 3
    набіць, пабіць; аддубасіць, адхадзіць (разм.) □ намацаць бакі, палічыць рэбры, даць лупцоўкі
  4. 4
    набліжэнне, надыход, падыход
  5. 5
    набожны, прававерны, багамольны, богамаленны, богабаязны
  6. 6
    набыць, нажыць, дастаць, узяць, прыдбаць, займець, здабыць, раздабыць, расстарацца, выстарацца, прыстарацца, разжыцца, завесці / з цяжкасцю: агораць; справіць, пажывіцца, абабіць, узбіцца, арганізаваць (разм.); дабыць, папасці, згарусціць (абл.)
  7. 7
    навакольны, акалічны, ваколічны, вакольны
  8. 8
    наваселец, навасёл
  9. 9
    наваселле, уваходзіны (мн.), уходзіны (мн.); улазіны (разм., мн.)
  10. 10
    наведанне, візіт, адведкі (мн.), адведзіны (мн.), водведкі (мн.)
  11. 11
    наведваць, наведвацца, даведвацца, адведваць, праведваць, завітваць / часта: часціць; заяўляцца, патыкацца (разм.) / часта: учашчаць (разм.); удавацца (абл.); заглядваць, заглядаць (перан.) □ паказваць вочы, паказваць нос, патыкаць нос
  12. 12
    наведнік, госць; бывалец, прыхадзень, візітант (разм.)
  13. 13
    навокал, навакол, вакол, вакола, вокала, укола, наўкол, кругом; укруг, наўкруг, наўкруга (абл.)
  14. 14
    навошта □ якой хваробы (груб.)
  15. 15
    навучанне, вучэнне, навука, вучоба, асвета, адукацыя, выкладанне, падрыхтоўка, муштра, муштроўка, муштраванне, заняткі (мн.); вышкаленне (разм.)
  16. 16
    навучыцца, пераняць; насабачыцца (разм.) □ набіць руку
  17. 17
    навучэнец, слухач
  18. 18
    навыперадкі, наўзахваткі
  19. 19
    нага / у жывёл з кіпцюрамі: лапа
  20. 20
    нагнуцца, сагнуцца, схіліцца, нахіліцца

Паведаміць пра недакладнасьць