Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў (1938 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  в  е  ё  і  к  л  м  н  о  п  с  т  у  х  ц  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 187 артыкулаў

  1. сабака, пёс / вартавы: аўчарка / паляўнічы: ганчак, ваўкадаў; цюлік, барбос (разм.) / дваровы: дварняк (разм.) / з кароткім ці ўрэзаным хвастом: курта (разм.); ваўкарэз (абл.); цюця, цюцька (дзіц.)
  2. сабрацца, назбірацца, скучыцца, стоўпіцца / пеша: сысціся, насыходзіцца, пасыходзіцца / бягом: збегчыся, панабегчы; скупчыцца, згрудзіцца (разм.); зграмадзіцца (абл.); збіцца, зляцецца (перан.)
  3. садавіна; плады, фрукты (мн.)
  4. садзіцца, сядаць, усаджвацца, рассаджвацца
  5. садраць, здзерці
  6. сажалка / выкапаная: копанка; капаніца, копань, садок, стаў, ставок (абл.)
  7. сакавік; марац (абл.)
  8. сакаўны, сакавіты, сочны
  9. салдат, радавы, баец / у польскім войску: жаўнер
  10. салодкі; мядовы (перан.)
  11. салома / у снапах пасля ручнога абмалоту: акалот
  12. самабытны, своеасаблівы, арыгінальны
  13. самалёт, аэраплан, паветраны карабель, паветраны лайнер / лёгкі: авіетка / бамбардзіровачны: бамбардзіроўшчык, бамбавоз / для знішчэння варожай авіяцыі: знішчальнік / той, што пікіруе: пікіроўшчык / знішчальны: ястрабок (разм.) / варожы: сцярвятнік (перан., зняваж.)
  14. самалюбства, самаўпэўненасць, гонар, пыха, эгаізм; фанабэрыя (разм.); апломб, амбіцыя (кніжн.)
  15. самаробны, уласнай работы / пра тканіну: саматканы, даматканы; самадзялковы, самадзелкавы (абл.)
  16. самаўпраўна, самапраўна, самавольна
  17. самацёк, стыхійнасць
  18. самацёкам, стыхійна (перан.) □ само па сабе, само сабою
  19. сані / нізкія шырокія без спінкі: развалкі / са спінкаю: вазок
  20. санлівасць, дрымота, млявасць

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў   Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017