Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў (1938 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  в  к  л  о  р  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 40 артыкулаў

  1. таварыства, саюз, аб'яднанне, карпарацыя
  2. тады, у той час, у тыя часы, па тым часе, пад той час, на той час, той раз, таго дня
  3. тайна, таемны, тайком, употай, употайкі, потай, потайкі, потайкам, патайком, патаемна, патайна, патаёма, употайку, стоена, ціха, цішком, скрыта, скрытна, крадком, украдкам, украдкай, падпольна, сакрэтна, нелегальна, канспірацыйна, канфідэнцыяльна; ціхачом, ціхом, украдкі, украдне, шыта-крыта, па-зладзейску (разм.); сціха, пакрыёма (абл.) □ пад сакрэтам, між намі, паміж намі, у душы, у думках, з вока на вока, за вочы, на вуха, ціхай сапай
  4. талісман, амулет
  5. танны, недарагі, даступны; капеечны, грашовы, сходны (разм.)
  6. тануць, тапіцца □ ісці на дно
  7. танцаваць, скакаць, кружыць / пра вальс: вальсаваць; гоцаць, выкаблучваць (разм.); гуляць (абл.) □ кружыцца ў танцы
  8. танцоўшчыца, балерына
  9. таптаць, дратаваць
  10. таргавацца, таргаваць, прыцэньвацца; цанавацца (разм.) □ сыходзіцца ў цане
  11. таямніца, тайна, таемнасць, сакрэт; тайніца (разм.); загадка, ноч, пацёмкі (перан.)
  12. твар, аблічча, фізіяномія; морда, мардасіна, абразіна, храпа, хара, лыч, рыла, пыса, мурло, чмыс (разм. зняваж.); лік (уст.); маска, партрэт (перан.)
  13. тканіна, матэрыял, матэрыя / ільняная: палатно, порт / канапляная: зрабніна (разм.) / фабрычнай вытворчасці: крамніна, крам (разм.); мануфактура (уст.)
  14. тлумачыць, растлумачваць, паясняць; інтэрпрэтаваць (кніжн.); асвятляць, разжоўваць (перан.)
  15. тлушч, тук / свіны: сала / авечы: лой / раслінны: алей / што ўтварыўся ў вадкай ядзе пры варцы: навар
  16. толькі, выключна
  17. торба, мяшэчак, кайстра, сума, катомка, хатуль / звычайна скураная: саква / цвёрдая, носяць за спінаю: ранец / паляўнічая на дзічыну: ягдташ
  18. тоўсты; таўсты (абл.) □ у абхват, у некалькі абхватаў, як калода
  19. трава, мурог / што вырасла ў тым жа годзе пасля скошанай: атава
  20. трактар □ сталёвы конь, стальны конь, жалезны конь

Старонкі: 1  2  
 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў   Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017