Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў (1938 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  в  і  л  м  о  р  у  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 24 артыкулы

  1. хабар, подкуп; падачка, прынос, падмазка, падгода, лапанка (разм.)
  2. хада, хадзьба, ход, паходка, ступа, поступ
  3. хадзіць, бадзяцца, блукаць, цягацца, сланяцца, сноўдацца, швэндацца
  4. халадзец, квашаніна
  5. халасцяк, нежанаты, бабыль; кавалер (уст.)
  6. халодны, схаладнелы, марозны, марозлівы, стылы, настылы, зябкі, азяблы, свежы; адубелы, адубянелы, сіверны, сіверкі, сіберны (разм.); сцюдзёны, сцюжны, закляклы, знобкі (абл.); ледзяны, лядзяны, лядовы, ільдзяны, аледзянелы (перан.)
  7. характар, натура, нораў, душа, псіхалогія
  8. хацецца, жадацца, прагнуцца, памыкаць, нецярплівіцца, нецярпецца; карцець, рупіць, падмываць (разм.); свярбець (перан.)
  9. хваліцца, афішыравацца; выхваляцца, пахваляцца (разм.); казыраць (перан.)
  10. хвароба, хворасць, нездароўе; немач (разм.)
  11. хварэць, недамагаць, ляжаць; качацца (перан.) □ ляжаць у пасцелі, не ўставаць з пасцелі, кволіцца здароўем
  12. хвоя, хвойка, хваіна, сасна
  13. хістацца, вагацца, гайдацца, гойдацца, пагойдвацца, ківацца, качацца, калыхацца, пакалыхвацца; калывацца, зыбацца, вахтацца (абл.)
  14. хлопец, дзяцюк, юнак
  15. хлюпаць, хлюпатаць, чвякаць, чмякаць
  16. хмара, воблака; хмурына, хмурынка, аблачына, аблачынка (разм.)
  17. холад, халадэча, халадзеча, зябкасць, свежасць, стыласць, стынь / моцны: мароз / з вільгаццю: золкасць; сцюжа, сцюдзёнасць (абл.)
  18. холадна, зябка; сцюдзёна, знобка (абл.); дрогка (перан.) □ хоць сабак ганяй, хоць ваўкоў ганяй, як у лядоўні
  19. хоп, хап, цап
  20. хрысціцца; жагнацца (абл.) □ класці крыжы

Старонкі: 1  2  
 
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў   Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017