На запыт знайшлося 104 артыкулы

  1. 61
    дзяк, псаломшчык
  2. 62
    дзяліць, падзяляць, раздзяляць; біць, разбіваць, рэзаць (перан.)
  3. 63
    дзяржанне, дзяржальна, ручка / у нажа ці відэльца: тронак / у касы: кассё, касаўё, касавільна / у грабель: грабільна / у пугі: пугаўё, пужальна / у цэпа: цапільна / у вуды: вудзільна / у сцяга: дрэўка / у шаблі: эфес; дзяржанка, дзяржак, дзержанок (абл.)
  4. 64
    дзяўбці, дзюбаць, кляваць
  5. 65
    дзяўчына / што ўступае ў шлюб: нявеста; дзеўчына, дзеўка (разм.); панна, паненка (уст.)
  6. 66
    добраахвотнік, дабраволец, валанцёр
  7. 67
    добры, нядрэнны, неблагі, някепскі, высакаякасны, здатны, дасканалы, удалы, прыўдалы, варты, станоўчы, слаўны, спраўны, адмысловы, выдатны, адборны, адменны, узорны, прыкладны, бездакорны, няўкорны, беззаганны, зайздросны, цудоўны, ідэальны; прыстойны, людскі, хвацкі, ладны, першакласны, першагатунковы, стопрацэнтны, запраўскі, вартны, не абы-які (разм.); дыхтоўны, файны (абл.); непаўторны, сапраўдны, непараўнальны, незраўнаны, майстэрскі, класны, першы, найпершы, царскі, анельскі, бліскучы, крыштальны, залаты, рэдкі (перан.) □ во, ого, нішто, нішто сабе, клас, першага гатунку, першага сорту, першай рукі, першай маркі, што трэба, пашукаць трэба, нічога не скажаш, цаны няма, на пяць, на славу, як на падбор, як на заказ, хоць на выстаўку, хоць куды, будзь здароў
  8. 68
    догляд, дагляд; прыгляд, прызор (абл.)
  9. 69
    дождж / моцны праліўны: лівень, залева / цёплы імжысты: грыбасей (разм.)
  10. 70
    доказ, довад, сведчанне, падстава, абгрунтаванне, аргумент, матывіроўка, рэзон; козыр (перан.)
  11. 71
    доктар, урач; лекар (разм.); эскулап (зняваж.)
  12. 72
    дорага □ у капейку
  13. 73
    дослед, вопыт, эксперымент
  14. 74
    доўбня, даўбня, даўбежка, даўбешка, баба, шляга, трамбоўка
  15. 75
    доўг, запазычанасць, крэдыт; завінавачанасць (разм.)
  16. 76
    дохнуць, здыхаць
  17. 77
    дошка / тоўстая: дыля, дылёўка / таўшчынёю ў цалю: цалёўка / у падлозе: масніца, маснічына / з краю бервяна, з аднаго боку выпуклая: аполак / якою шалююць: шалёўка
  18. 78
    дошка гонару, чырвоная дошка
  19. 79
    драбніць, крышыць; распыляць (перан.)
  20. 80
    дражніцца, цвяліцца, пацвельвацца

Паведаміць пра недакладнасьць