-
1
а злучн. ... Спалучальны, далучальны. Ужываецца для злучэння і далучэння членаў сказа.
Прыйдзе новы - а мудры - гісторык, А ён прыйдзе - ужо ён ідзе... (Я.Купала) На плошчу кліча плошча галосна а зубаста. (А.Вярлюгін) Дай [святы анёле] моцы сіле маёй Зняможанай а слабой. (Р.Барадулін) -
2
абавязанне -я, н. Абавязацельства.
На царскім двары гэта [умовы звязу Літвы з Расеяй] дрэнна ўспрынялі, паколькі не было ніякіх гарантый, што ліцьвіны захочуць потым выканаць свае абавязаньні. (ARCHE. 2006. №6) -
3
абагульняльны -ая, ае. Які мае ўласцівасць абагульняць.
Апавяданне напісана рукою майстра, які добра валодае іроніяй, тайнамі стварэння індывідуальных характараў значнай абагульняльнай сілы. (М.Лобан) -
4
абапёрты -ая, -ае. Які абапёрся, абапіраецца.
Толькі жывая практычная справа, памножаная на здабытыя ў навучальных установах тэарэтычныя веды, абапёртыя на адметнасць таленту, можа забяспечыць светлыя далягляды літаратурна-крытычнаму фронту. (У.Юрэвіч) На кій абапёрты, стары і абдзёрты, Ішоў падарожны адзін. (Я.Купала) -
5
абвалены -ая, -ае. ... Які абваліўся.
Гарэла абваленая столь. (В.Адамчык) -
6
абвостраны -ая, -ае. Які абвастрыўся (зрабіўся больш напружаным).
Асноўная тэма перагавораў - згладзіць рэзка абвостраныя адносіны паміж ЗША і краінамі Еўрапейскага эканамічнага супольніцтва. (Звязда. 08.01.1971) -
7
абгаворваны -ая, -ае. Які абмяркоўваецца, абгаворваецца кім-н.
Я думаю, што кожны з нас за плённейшыя вынікі святкавання - унёс ён саламонаўскае рашэнне для прадстаячых і абгаворваных пытанняў. (Ц.Гартны) -
8
абдалікатніць -ню, -ніш, -ніць, зак., што. Зрабіць далікатнейшым, прыгажэйшым, больш мілагучным.
Ярмаліцкія асталіся ў вёсцы, на хутары не пайшлі, прозвішча не абдалікатнілі -
9
абдоймы, абдымы, абоймы, абыймы -аў, абдым, вобдым, абнім, абніманне, абняцце Абдымкі.
У кожнага ёсць... дом бацькоў, Абдоймы жонкі раніцай замглёнай. (У.Караткевіч) [Ядзя] разняла рукі, як быццам бы хочучы супыніць цягнік або ўлавіць у гарачыя абдымы Пракопа. (Ц.Гартны) Зося маўчала, апусціўшы рукі, спачутна аддаўшыся ў яго абоймы. (Я.Лёсік) Гэтак ціха й чароўна-прыгожа ўсё у белых абыймах туманаў. (Н.Арсеннева) Гэтыя падзеі набіралі выразныя формы, напаўняліся багатым зместам бадзёрых настрояў і справодзілі яго дамоў у абдыме яскравай урачыстасці; У цесным вобдыме варожай сілы, яно [Першае мая] бліскае красою дыяменту. (Ц.Гартны) Міхал у моцным быў абніму Хваробы цяжкай і паганай. (Я.Колас) Абнімі ты мяне, маладая, Абніманнем гарачым, Абнімі..; Адсоўваецца [Псіха] назад і валіцца ў абняцце... Эроса. (Я.Купала) -
10
абеданне -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абедаць; абед.
Старая пані і абедаць кінула, хоць якое там з гора і абеданне было! (М.Гарэцкі) -
11
абенаж прысл. Абедзвюма нагамі (стаяць).
Яго, да прыкладу, Мішкава шчасце - ён гэта пэўна ведае! - у тым, што цвёрда, абенаж стаіць на сваёй роднай зямлі. (А.Масарэнка) -
12
аб'еханы -ая, -ае. Апушчаны, ссунуты ўніз.
Толькі немая, з аб'еханаю на адно вуха хусткаю, ставіла чыгунныя цаганы. (В.Адамчык) -
13
абзелянелы -ая, -ае. Які пакрыўся зеленню, пазелянеў.
Яны спыніліся на мосце, пасталі напроці абзелянелых... слупоў. (В.Адамчык) -
14
абліваны -ая, -ае. Які абліваўся, абліваецца чым-н.
Злітае потам, слязьмі абліванае, Дзікае зелле прыносіш ты [поле] нам. (Я.Купала) -
15
абнашчыцца -чуся, -чышся, -чыцца, зак. З'есці, выпіць чаго-н. пасля начы, нашча.
Жаўранок абнашчыцца расінкай... (Р.Барадулін) -
16
абнім, абніманне гл. абдоймы
-
17
абнямоглы -ая, -ае. Знясілены, абняможаны.
Сцепаніда сядзела на бервяне, абнямоглая, заплаканая, і думала: што рабіць? (В.Быкаў) -
18
абняслава -ы, ж. Абняслаўленне.
Шчымлівае, пакутніцкае пачуццё абняславы не ачнулася ў яе душы на гэты раз. (В.Санько) -
19
абнясмельваць -ае, незак., каго. Пазбаўляць смеласці, рашучасці.
Я асабіста моцна пакутаваў з-за свайго дылетанцтва ў вайсковай справе і ў справе партызанскай вайны асабліва. Некампэтэнтнасць спалучалася з адказнасцю ды абнясмельвала, я рабіўся падатлівым на розныя пярэчанні і сумненні скептыкаў... (У.Калеснік) -
20
абняцце гл. абдоймы
На запыт знайшлося 130 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць