Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
б  г/ґ  д  ж  з  к  л  н  п  р  с  т  ў  ф  х  ч  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  


На ваш запыт знойдзены 130 артыкулаў

  1. абразанка, адразанка -і, ж. Вінтоўка з пакарочаным, абрэзаным ствалом; абрэз.
    За мяне заступіўся Змітрок Бядуля: «Што вы нападаеце на маладога паэта? Ён здольны чалавек. Вось толькі ён няправільна ўжыў слова "абразанка"...» А на Бягомльшчыне так і гаварылі... Людзі гаварылі не «абрэз», а «абразанка». (П.Панчанка) А ўзімку [паплаўнічы] дзень спіць, а ноч з тою самаю адразанкаю ля будынкаў ходзіць. Вартаваў... (Л.Калюга)
  2. абралы -ая, -ае. Які абраў што-н.
    Абралым «правильный угол сердца» (Хлебнікаў) ужо не разбіцца аб камяні нязвыклай мовы... (Н.Мацяш)
  3. аброў -рову, м. Скала, уцёс.
    Дагэтуль У снах я з аброву лячу. Дагэтуль Мне чуецца чаўкат дзічыны. (Р.Барадулін) Начавала хмарка залатая На грудзях аброву-велікана. (М.Лермантаў. Уцёс. Пераклад Р.Барадуліна)
  4. абрыджванне -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абрыджваць.
    У маладыя гады я крыўдаваў на бясконцае абрыджванне крытыкі, не прымаў воклічаў «адстае». (У.Калеснік)
  5. абрыджваць -аю, -аеш, -ае, незак., каго. Ганіць, лаяць.
    Дзействы праходзяць пад бубны ідэалагічнай містэрыі, прэсавая блазнота абрыджвае нефармалаў. (У.Калеснік)
  6. абрыджоны -ая, -ае. Які абрыджваецца (сварыцца, канфліктуе) з кім-н.
    Не была б яна [Тахвіля] такая абрыджоная, не цярпела б звягі ад людзей. (Л.Калюга)
  7. абрынуты -ая, -ае. Які абрынуўся, наваліўся.
    Цяпер хлопец нават здзівіўся, што на той час у яго не з'явілася ў галаве і кропелькі сумнення ў нечакана абрынутым на яго шчасці. (А.Казлоў)
  8. абсеймікавацца -куюся, -куешся, -куецца, зак. Абмеркаваць і вырашыць.
    Яму [настаўніку] вучні абсеймікаваліся зрабіць так, каб і вялікага свята не парушыць, і не ўразіць вельмі старога; як толькі ён зойдзе ў клас, пра пінскія чарапахі гаворку распачаць. [...] ці праўда, што цераз чарапаху гармата колам пяройдзе і ёй нічога не зробіцца. (Л.Калюга)
  9. абслугоўчы -ая, -ае. Прызначаны для абслугоўвання; абслуговы.
    Не забыты працэсам беларусізацыі ў нас таксама і вучэбна-дапаможны, навукова-абслугоўчы і гаспадарчы персанал. (ЛіМ. 08.07.1994)
  10. абсталюнак -нку, м. Абсталяванне, абстаноўка.
    Узяў ён адмысловы для малагабарытных кватэр гарнітур. Купілі і іншы абсталюнак. (Р.Сабаленка)
  11. абток -а, м. Востраў.
    Ніхто самахоць на гэты выкляты абток [Салоўкі] не едзе. (Ф.Аляхновіч)
  12. абуджэнец -нца, м. Той, хто абуджае ў каго-н. нацыянальную свядомасць, годнасць.
    «Абуджэнец» - назва артыкула В.Рагойшы, прысвечанага Сяргею Палуяну (Звязда. 26.04.1997)
  13. абыходзіны -інаў, -ін, адз. няма. Абыходжанне.
    Ды не стаяць жа было Рыгору перад рэзвай гаспадыняй, як перад статуяй, - і ён зламаў ніякавасць у абыходзінах з жанчынаю, ступіўшы рашучым крокам наперад. (Ц.Гартны)
  14. аб'ядноўчы -ая, -ае. Які служыць аб'яднанню, вядзе да аб'яднання.
    Беларуская ідэя яшчэ не стала галоўнай аб'ядноўчай сілай. (Н.Гілевіч)
  15. абязбольвальны -ая, -ае. Які прызначаны служыць для абязбольвання.
    Чалавек атрымліваў абязбольвальны ўкол і пакідаў кабінет. (Звязда. 30.04.1996)
  16. абязгрошаны -ая, -ае. Які страціў грошы, апынуўся без грошай.
    Абязгрошаныя, але не засмучаныя, мы апынуліся невялікай кампаніяй у рэстаране «Беларусь». (І.Шамякін)
  17. абярог, абярэг -а, м.
    1. Амулет, талісман.
    Абярог аберагае чалавека ад усялякай нечысці. (С.Суднік) Абвостраны нарог Хапае за крысо. Нібыта абярог Аддаленых часоў. (У.Мазго)
    2. перан. Ахоўца, аберагальнік.
    Жанчына пазбаўлена права выбару: быць абярогам сям'і, нараджаць і выхоўваць дзяцей здаровымі і разумнымі або самарэалізоўвацца ў нейкай іншай дзейнасці. (Беларусь. 1997. № 7) І ўсё ж свет эмацыйнай інтуіцыі творцы [паэта Алеся Разанава] не зусім вызвалены ад сувязяў з рэальнай прадметнасцю, бо менавіта рэальныя рэчы-вобразы з'яўляюцца абярэгамі для такой інтуіцыі. (Роднае слова. 2004. № 3)
  18. абярэжніца -ы, ж. Захавальніца.
    Зацятая абярэжніца родавых нахілаў, Зосіна маці многа пастаралася над тым, каб зрабіць з свае дачкі верную і непахісную сваю паслядоўку. (Ц.Гартны)
  19. агаломшаны -ая, -ае.
    1. Дзеепрым. зал. пр. ад агаломшыць.
    Янусь ажно перастаў жаваць, агаломшаны важкасцю мудраслоўя. (П.Васючэнка)
    2. у знач. прым. Збянтэжаны, разгублены.
    Невыпадкова прэзідэнт Кыргызстана пры абмене афіцыйнымі прамовамі меў агаломшаны выгляд. (ЛіМ. 05.04.1996)
  20. агаломшыць -шу, -шыш, -шыць, зак., каго. Моцна ўразіць, ашаломіць.
    [Амерыканец] нас агаломшыў, заявіўшы: «Вось вы наракаеце на камерцыйнае кіно. А я вам скажу, што без камерцыйнага кіно ніякага іншага ў вас не будзе...» (ЛіМ. 31.10.1997)

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019