Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
б  г/ґ  д  ж  з  к  л  н  п  р  с  т  ў  ф  х  ч  


На ваш запыт знойдзены 5 артыкулаў

  1. акруціцца акручуся, акруцішся, акруціцца, зак. Павярнуцца, каб змяніць становішча або напрамак свайго руху; развярнуцца.
    Не згледзеў, калі паспелі акруціцца Махорка з Панком - яны пагналі коней назад у расцяроб, і ён, Боганчык, астаўся цяпер ззаду за ўсімі. (І.Пташнікаў)
  2. акрыяны -ая, ае. Які акрыяў, акрыялы.
    Але ў пашчу бурлівую зноў рашуча штурхне іх [крыгі] крутое плячо акрыянага берага!.. (Н.Мацяш)
  3. актуалізацыйны -ая, -ае. Які служыць актуалізацыі.
    Актуалізацыйная функцыя гэтых сродкаў асабліва відавочная ў тых выпадках, калі вербальны кантэкст недастатковы для рэалізацыі камічнага (іранічнага) значэння. (В.Рагаўцоў)
  4. актыўнік -а, м. Той, хто выяўляе актыўнасць у дзейнасці якой-н. арганізацыі, суполкі; актывіст.
    Поруч з актыўнікамі «славянскіх сабораў» і таму падобных актывізуецца, як бачым, геаграфічна-беларускі элемент. (ЛіМ. 21.10.1994)
  5. акуцце -я, н., зб. Тое, чым акаваны які-н. прадмет; акоўка.
    - А нешта на задняй восі з правага боку люстэрка не трымаецца: трэба анучу падкручваць, як едзеш дзе. І тут крыху акуцце папраў, - паказаў Антось, на двор да каламажкі вывеўшы каваля. (Л.Калюга)

 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019