Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
б  г/ґ  д  ж  з  к  л  н  п  р  с  т  ў  ф  х  ч  


На ваш запыт знойдзены 8 артыкулаў

  1. апавядальнасць -і, ж., апавядальніцтва -а, н. Тое, што і аповед (у 3 знач.).
    У Кузьма Чорнага празаік вучыўся многаму - непаўторнай інтанацыі апавядальнасці, філасафічнасці думкі, канкрэтнасці слова. (А.Міхневіч, Я.Саламевіч) Ёю [вобразнасцю народна-гутарковай мовы] расквечана сюжэтнае апавядальніцтва - добрыя дзве трэці антэксту паэмы. (А.Лойка)
  2. апавяданы -ая, -ае. Які апавядаўся, апавядаецца кім-н.
    Апавяданае здарэнне на ўсіх наводзіць засмучэнне. (Я.Колас)
  3. апавядаўца -ы, м. Той, хто апавядае, расказвае; апавядальнік.
    Ён паламаў сабе ногі, расквасіў нос і патыліцу... - Дзеля гэтага, - дадаваў апавядаўца, - загадалі абгарадзіць калодзезі па вёсках. (Я.Лёсік)
  4. апантаць -ае, зак., каго, што. Захапіць, апанаваць, авалодаць.
    Міжволі апантала на момант уява, нібыта я стаю пад гэтым небам, стаю адзін на адзін. (М.Ткачоў) Той боль [звера] не ўспрымае прышэлец азартны - Удача стральца апантала, як хмель. (Т.Мельчанка)
  5. апачварны -ая, -ае. Знявечаны.
    Не апачвараны пустой вачніцай твар яе быў ружовашчокі, малады, нібы крамяны летні яблык... (В.Казько)
  6. апіра -ы, апірка -і, ж. Апірышча, апора.
    Будзь сам сабе апірай. (Р.Барадулін) Кладка я твая, І апірка. І цяпельца на гострых проймах... (Н.Мацяш)
  7. аповед -у, м.
    1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апавядаць (расказваць, паведамляць).
    Уражвалі свабода яго [Максіма Танка] душэўнага самапачуцця, арганізацыя мыслення, раскутасць аповеду, нешматслоўнасць, чуйнае стаўленне да памяці тых, хто адышоў. (М.Мікуліч)
    2. Тое, што апавядаецца; слоўнае паведамленне пра што-н.
    Я прыпамінаў начны аповед Франі, нашыя з ёю размовы. (В.Быкаў)
    3. Апавяданне пра дзеянні, учынкі, падзеі.
    Ва ўсім - у матэрыяле твораў, танальнасці аповеду, ладзе душы героя - пісьменнік не мог прыхаваць сваё «я». (А.Пяткевіч)
    4. Невялікі мастацкі апавядальны твор у прозе; апавяданне.
    Гэты аповед, ужо амаль завершаны, я даў пачытаць ягонаму герою, Хлябцэвічу. (П.Васючэнка)
  8. апяваны -ая, -ае. Які апяваўся, апяваецца кім-н.
    Гэта быў жывы вобраз так даўно апяванай рознымі адраджэнскімі прарокамі і піітамі кансалідацыі. (М.Танк)

 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019