На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    бубённы -ая, -ае. Які мае дачыненне да бубна.
    У сонечныя дні праходзяць за горад атрады спартсменаў і піянераў, напаўняючы суседнія кварталы бубённым гулам. (К.Чорны)
  2. 2
    будзённе -я, н. Будзёншчына.
    Уночы ж, адкінуўшы прэч гэты свет, Злыя абдоймы будзёння, І чыстай лугою я свой кладу след, Дзе не бывае сутоння... (З.Бабровец)
  3. 3
    будзіч -а, м. Той, што (хто) будзіць.
    Быць будзічам Краю латгальскага [звон] прывык. (ЛіМ. 17.04.1998)
  4. 4
    бунтавацца -туюся, -туешся, -туецца, незак. Збівацца, памыляцца гаворачы.
    [Іванька:] ...з Іпецкай зямлі... (Не ўмеючы гаворыць за ім і бунтуецца.) (М.Гарэцкі)
  5. 5
    бунтаўнік -а, м. Бунтаўшчык.
    [Цётка] не рве натуральныя - бытавыя, сямейныя - сувязі рэвалюцыянера, «бунтаўніка». (Полымя. 1969. № 11) Лічбаў нам не назвалі, мы гэта зрабілі самі. І адразу трапілі ў крамольнікі і бунтаўнікі. (Д.Бугаёў)
  6. 6
    бунтаўнічы -ая, -ае. Бунтарскі.
    З думкаю - наперад! З думкай бунтаўнічай... (Я.Купала)
  7. 7
    бунтоўны -ая, -ае. ... Які бушуе, кіпіць.
    Стаіш і глядзіш на бунтоўныя воды, І сэрца лялеецца ў сцішнай жальбе, Ўсё слухаеш нема, Як стогнуць нягодай Ды як бы ўсё клічуць цябе... (Я.Купала) Адлюстраваліся ў прырдзе ўсе нашы рыскі і шнары - нібы бунтоўнае разводдзе, нібы дрымотныя віры. (А.Разанаў)
  8. 8
    буслоўка -і, ж. Буслянка.
    Цесна ў буслоўцы. (Настаўніцкая газета. 18.09.1976)
  9. 9
    буцвежа -ы, ж. Буцвенне, збуцвенне.
    Гэтак прыгатаваны корст [труна] мог соткі гадоў ляжаць у зямлі, не паддаючыся буцвежы. (В.Ластоўскі) [Антон Сісюкевіч] усіх любіў сваёю магільнаю любоўю, і калі хто-колечы высыхаў ці агортваўся буцвежаю, гэты нізенькі рыпучы мужычонак плакаў так горка... (Л.Вашко)

Паведаміць пра недакладнасьць