Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  в  е  і  л  н  о  р  у  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 93 артыкулы

  1. габляваць -люю, -люеш, -люе, незак., каго; перан. ... Вымушаць каго-н. змяняць свае ўяўленні, прывычкі, густы.
    Так. Век суровы жорстка нас габлюе. Змяняе порстка звычкі, густ і смак. Так міла ўбачыць на экране, як Руку экзарху бальшавік цалуе... (А.Звонак)
  2. габрай, габрэй -я, м. Яўрэй.
    Грыб усім падабаецца, ім не грэбуе ні славянін, ні габрай, ні селянін, ні бюргер. (А.Разанаў) Адзін габрэй [жыве] сярод беларусаў і палякаў. (Навіны. 16.10.1998)
  3. габрайскі, габрэйскі -ая, -ае. Яўрэйскі.
    Вуліца Дамініканаў, Габрайская вуліца, Ганчарны завулак... Дзе тут затойваецца жыццё? Дзе тут затойваецца смерць? (А.Разанаў) Польскае слова, расейскае, габрэйскае... нібы нітачкі, што лёгка ўплятаюцца ў яркую незабыўную тканіну, з якое сшыта моўная адзежына твора, - помнік шматмоўнай местачковай Беларусі. (Полымя. 1998. № 9)
  4. гаваркі -ая, -ое.
    1. Які (што) гаворыць.
    Гаваркую механічную галаву, якая давала мудрыя парады «на всех употребительных языках», адправілі на сметнік. (У.Арлоў) «Гаваркія істоты» - гэта ўсе мы. (ЛіМ. 09.02.1996) Пасля вячэры гаворка паміж галоўным аграномам вобласці і аспірантам аграноміі ішла галоўным чынам пра глебазнаўства Беларусі. Гэтая невычэрпная тэма вяла гаваркіх аграномаў... да далёкіх вытокаў: зямных і водных, да гісторыі зямлі. (П.Пестрак) [Людзі] рабілі перакур. Дымілі і гаварылі... Тыя, хто не курыў, таксама падключыліся да гаваркіх курцоў, быццам глытнуць дымку, бо ахвочыя былі да размоў. (П.Кавалёў)
    2. Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць.
  5. гаварун -а, м. ... Той, хто гаворыць.
    І тады ўвесь сход раптам загаварыў. ...Гаваруноў было многа, і гаваруны былі розныя. (К.Чорны) - О, гэта глыбока прадуманая лінія, даражэнькі Франц Адамавіч! - Гаварун лёг на спіну, заклаў рукі пад галаву... (Г.Далідовіч)
  6. гаварыльны -ая, -ае. Які гаворыць (пра механізм).
    І раптам нібы псаваўся нейкі вінцік у гаварыльнай машыне. (М.Лынькоў) - Досыць табе, гаварыльная машына! - перабіў Алеся Костусь. - Як пачне, дык бесперапынку, як малатарня. (М.Ваданосаў)
  7. гавораны -ая, -ае. ... Які гаворыцца, прамаўляецца.
    Чамусьці можна выпускаць на беларускай мове тоўстыя падручнікі па гісторыі (незалежна ад іх ідэалагічнага начыння), і разам з тым можна як перад уласнымі дзецьмі, так і перад гасцямі з-за мяжы праз гаворанае слова паказваць сваю другаснасць і неістотнасць. (ЛіМ. 08.12.1995)
  8. гаворкасць -і, ж. Уласцівасць гаворкага.
    Ганна падкупала Петруся гаворкасцю, рэзвасцю. (Ц.Гартны)
  9. гаворкі -ая, -ае. Тое, што і гаваркі (у 2 знач.).
    Гаворкая Тацяна без канца апавядала ёй цікавыя гісторыі. (М.Зарэцкі)
  10. гавыла -ы, ж. Высакарослае сцяблістае пустазелле; быллё.
    Настане дзень баёў апошніх! Мы адступілі, каб было Дзе легчы ворагу на пожнях, Парослых сіняй гавылой. (М.Танк)
  11. гавэнда -ы, ж. Гаворка, балачка.
    [Дзядзька] не хоча траціць час на пустыя гавэнды. (Г.Далідовіч) Паслухаеш зварот трох Ганнаў да мацярок і сясцёр і, утуліўшы плечы, знікаеш з абрыдлай гавэнды. (В.Адамчык)
  12. гагакаць -ае, незак. Гагаць, гагатаць (пра гусей).
    Гускі толькі гагакаюць, на кожны шолах, на кожны стук. (У.Дубоўка)
  13. гадства -а, н., зб.Гадаўё, жабы, мышы.
    Алесі ўспомнілася тое, што некалі расказвала нябожчыца маці: як Бог пазбіраў усё гадства і даў у мяшку чалавеку, каб укінуў, утапіў у балоце. (В.Адамчык)
  14. гадыня -і, ж. Гадзюка.
    Гадыні, разамлеўшы, ляжаць кружалкамі. Сіпла азавецца каторая з кустоўя... (М.Вайцяшонак)
  15. газетнік -а, м. Прадавец газет.
    Па ўсіх вуліцах луналі сцягі, бегалі, як шалёныя, газетнікі... (М.Гарэцкі)
  16. галадоўшчык -а, м. Той, хто галадуе.
    Двое сутак побач з галадоўшчыкамі пуставала крэсла з красамоўным надпісам: «Месца для любога кіраўніка горада» (ЛіМ. 22.12.1989)
  17. галаснік -а, м. ... Вяшчальнік.
    Фальклор - нацыянальная і сацыяльная глеба, якая ўзняла нашых папярэднікаў і зрабіла іх галаснікамі народа. (ЛіМ. 25.11.1969)
  18. галасоўшчык -а, м. Той, хто галасуе.
    «Галасоўшчыкі» даўно ўжо разышліся, у «клубе» было ціха. (А.Федарэнка)
  19. галгатня -і, ж. Незразумелая мова, гутарка.
    Ды дзе тут іх [сяброў] знойдзеш Сярод мітусні Заморскіх турыстаў І іх галгатні. (М.Танк)
  20. галда -ы, ж. Крык, гоман, галас.
    Паперлі полем русакоўцы, Бягуць да конец свержаноўцы, Гудуць, склікаюцца, віншуюць, Адны другіх ў галдзе не чуюць. (Я.Колас)

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017