Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  в  е  і  л  н  о  р  у  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  


На ваш запыт знойдзены 93 артыкулы

  1. гойны -ая, -ае.
    1. Гаючы.
    Весні дзень - гэта наша Воля. Гойны Вецер, што ў полі шуміць, - Ад Пагоні. (В.Шніп) Ён усё ж яшчэ быў хворы. Вільготна-цёплае, гойнае паветра грота суцешыла, і яго зноў агарнуў сон. (А.Масарэнка)
    2. Шчодры, багаты.
    Мне спадабалася зямля Суомі У шуме сосен, вадаспадаў громе, У нелінючай зеляніне гойнай, Якой яе ўпрыгожыў Вяйнямёйнен. (М.Танк)
  2. голаў галавы, ж. Галава.
    А каб яны, гэтыя думкі, не лішне ўтамлялі голаў, ён адганяў іх ад сябе так: браў сякеру і ішоў калоць дровы. (К.Чорны) Дзесь між Прыпяццю, Дзвіной і Бугам, Дзе ад родных пахаў - голаў кругам... (Н.Гілевіч)
  3. горназдабыўны -ая, -ое. Заняты здабычай карысных выкапняў; горназдабываючы.
    Болей за 95% прадукцыі горназдабыўной прамысловасці прыпадала на 3 замежныя кампаніі. (БелСЭ, III, 279) Праектаванне горназдабыўных прадпрыемстваў. (Звязда. 23.06.1976)
  4. Госпадзе клічная форма ад наз. Гасподзь, Госпад, м.
    Даруй мне, Госпадзе, мой цяжкі грэх... (Н.Мацяш) Госпадзе, для чаго ж тады ўсё-ткі прыходзім?.. (Л.Галубовіч)
  5. грабунак -нку, м. Грабеж.
    Адусюль з Маскоўшчыны нясуцца жахлівыя звесткі, што скрозь ідуць грабункі, нішчэння грамадскага і прыватнага дабра... (Я.Лёсік)
  6. грабяльнішча -а, н. Грабільна.
    Над ім стаіць гаспадар, і грабяльнішча са злою раз'юшанасцю стукнула па разамлелым, зняможаным прыспаным целе. (М.Гарэцкі)
  7. градус -а, м. Радок, баразна пасаджанай бульбы, гародніны.
    У Літавара пад нагамі спярша зашахкала незааранае ржышча... потым засцёбаў па каленях сухі картаплянік, і Літавар пачаў спатыкацца на высокіх градусах. (В.Адамчык) Стаўшы на калені, яна дагрэбла градус. Фэлька ўссыпаў кош бульбы ў воз. (К.Чорны)
  8. грайкі -ая, -ае. Які мае ўласцівасць іграць (падаваць гукі, што нагадваюць гранне).
    Граць безупынна гатовы Зялёныя грайкія конікі. (А.Вялюгін)
  9. грамада -ы, ж. ... Добраахвотнае аб'яднанне для супольнай дзейнасці; абшчына.
    На Віцебшчыне цыганская абшчына яшчэ называлася цыганскай грамадой. (Звязда. 24.03.1994) Пераслед узмацняецца на пачатку 70-х, калі Сабіла робіцца казаннікам адной з баптысцкіх грамадаў. (Наша Ніва. 13.07.1998)
  10. грамадаванне -я, н. Кантактаванне, зносіны.
    Мне людзі патрэбны, іхнія гісторыі, аповеды, грамадаванне з імі. (ЛіМ. 18.10.1996)
  11. грамлівы -ая, -ае. Вельмі моцны; грамавы.
    Гэй, дзівы над дзівы, мкне гоман грамлівы! (Я.Купала)
  12. грудок -дка, м. Купка, грамадка.
    Ныраючы ў замётах, выйшаў з-за рогу [хат] грудок дзетак-вучанічкоў з торбачкамі цераз плячо, у якіх кніжкі. (М.Гарэцкі)
  13. грумадка -і, ж. Грамадка, чародка.
    Абыходзячы грумадкі вясёлых дзяўчат і хлопцаў, старэнькіх гаваркіх баб, што ціснуліся ў халадок пад высокія кляны і ліпы, Алеся ўчула нечы голас... (В.Адамчык)
  14. грунём прысл. Бягом, угрунь.
    - Не здзекуйся, Моця! - толькі і мог я сказаць і грунём пабег з воласці. (П.Броўка)
  15. грыбазбір -а, м. Той, хто збірае грыбы.
    Блукаюць грыбазбіры, Якоча рэхам лес. (П.Панчанка) Ні змагар, Ні вязень, Ні падпольшчык. А рыбак заядлы, грыбазбір. (В.Макарэвіч)
  16. грымоткі -ая, -ае. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум; грымлівы, грымучы.
    Самалёт слізгануў з неба да грымоткай растрывожанай зямлі. (Чырвоная змена. 15.03.1975)
  17. грэйнік -а, м. Прылада для абагравання; абагравальнік.
    Гэткі хатні спакой, утульнасць, цішыня, прыемная цеплыня электрычнага квадратнага грэйніка ў камінку ды сяброўства хоць яшчэ й слаба знаёмых, але ўсё ж даволі прывабных жанчын - усё зрабіла на хлапца мілае ўражанне. (К.Акула)
  18. грэцкі -ая, -ае. Які мае дачыненне да грэкаў, Грэцыі; грэчаскі.
    Тут неверагодная колькасць Слоў грэцкіх бытуе ў фальклоры. (М.Танк) Вывучалі кнігу Кінселя «Героі», дзе займальна расказвалася пра подзвігі персанажаў з грэцкай міфалогіі. (У.Калеснік) Біблія - слова, узятае з грэцкай мовы... (А.Разанаў)
  19. губеранскі -ая, -ае. Губернскі.
    Пры Екацярыне II Мінск, як і ўся Беларусь, быў далучаны да Расіі. Мінск стаў губеранскім горадам... (К.Чорны) У 1837 годзе ў Вятцы адкрылася губеранская гандлёва-прамысловая выстаўка. (ЛіМ. 07.02.1969)
  20. гудлівы -ая, -ае. Які гудзе; з гудам.
    Недзе - у белым полі, святочным і безыменным - стаяў сабе шэры, трохі гудлівы тэлеграфны слуп. (Я.Брыль) Раптам мае вушы схапілі стрыманы дзявочы смех і нізкі гудлівы працяжны голас мужчыны. (А.Мрый)

Старонкі: 1  2  3  4  5  
 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019