Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  в  е  і  л  н  о  р  у  э  


На ваш запыт знойдзены 6 артыкулаў

  1. годны -ая, -ае. ... Дастойны.
    Мы рабілі ўсё, што маглі, каб у нашу арганізацыю і ў літаратуру ішло папаўненне якаснае, годнае. (І.Мележ) Былі і такія, што пры іншых абставінах маглі б зрабіцца годнымі, а можа, і вялікімі сынамі грамадства. (У.Караткевіч) А выбар толькі такі: годная смерць або агідная здрада. (В.Бечык)
  2. гойнасць -і, ж. Уласцівасць гойнага.
    [Захар Іванавіч] тут жа даваў нырца ў ціхотна-сцюдзёную гойнасць возера, і белая галава плыўца вынырвала з вады, можа, метраў за пятнаццаць ад берага. (А.Масарэнка)
  3. гойны -ая, -ае.
    1. Гаючы.
    Весні дзень - гэта наша Воля. Гойны Вецер, што ў полі шуміць, - Ад Пагоні. (В.Шніп) Ён усё ж яшчэ быў хворы. Вільготна-цёплае, гойнае паветра грота суцешыла, і яго зноў агарнуў сон. (А.Масарэнка)
    2. Шчодры, багаты.
    Мне спадабалася зямля Суомі У шуме сосен, вадаспадаў громе, У нелінючай зеляніне гойнай, Якой яе ўпрыгожыў Вяйнямёйнен. (М.Танк)
  4. голаў галавы, ж. Галава.
    А каб яны, гэтыя думкі, не лішне ўтамлялі голаў, ён адганяў іх ад сябе так: браў сякеру і ішоў калоць дровы. (К.Чорны) Дзесь між Прыпяццю, Дзвіной і Бугам, Дзе ад родных пахаў - голаў кругам... (Н.Гілевіч)
  5. горназдабыўны -ая, -ое. Заняты здабычай карысных выкапняў; горназдабываючы.
    Болей за 95% прадукцыі горназдабыўной прамысловасці прыпадала на 3 замежныя кампаніі. (БелСЭ, III, 279) Праектаванне горназдабыўных прадпрыемстваў. (Звязда. 23.06.1976)
  6. Госпадзе клічная форма ад наз. Гасподзь, Госпад, м.
    Даруй мне, Госпадзе, мой цяжкі грэх... (Н.Мацяш) Госпадзе, для чаго ж тады ўсё-ткі прыходзім?.. (Л.Галубовіч)

 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019