Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Беларуска-расейскі слоўнік (Станкевіч) (142 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
д  е  ё  ы  ю  
в  г/ґ  д  е  ж  з  й  л  м  н  р  с  ў  х  ч  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 47 артыкулаў

  1. Евангеля -лі -лі, — евангелие. БГсл.
    Дзяржу ж ня начай, адно з Евангелі. Цяпінскі (Карский, Ш-2, 37). Евангелю на царкву купіў. Нсл. 150.
  2. евангялісты -тага, м. — евангелист.
  3. егіптолёґ -ёґа, предл. -ёґу, зват. -ёжа, м. — египтолог.
  4. егіптолёґія -іі, ж. — египтология.
  5. едзь, едзі, едзі; мн. ч., род. едзяў, ж. — пища. Нсл. 723; Пек.
    Не вялікая з гэтага едзь. Нсл. Ну! было тут ужо едзі. Нсл.
  6. едкі, (Нсл.; Шсл.), ядкі, (Шсл; БНсл.; Ар.) -кая -кое — аппетитный.
    Гэта сена едкае, не падумай ты таго. Ст. Сена сьвежанькае, зялёненькае, дык вельма ж ядкое. Ст. Авес залежаўся, дык нешта й неядкі. Ст. См. ежчы
  7. е, есьць, есьцяка, на территории юго-западного диалекта. 3-е лицо ед. числа наст. времени; употребляется для всех лиц ед. и мн. числа - ё, ёсьць, ёсьцека
  8. еж — ешь, (повел.). Ар.; МГсл.
  9. ежа -жы -жы, ж. — пища, еда, НК: Старцы, 72, Очерки, 58; Ксл.; Войш. пища. Нсл. 723; Гсл.; Варсл.; Бяльсл.
    Брыль - не адзежа, сырапеня - ня ежа. Послов. Палуянава Гар. (Ксл.). На ежу там ня добра, скупа. Нсл.
    Уменьш. ежка, ежкі, ежцы, ж. Войш.
    Каб ня ежка, ні адзежка, дык была бы грошы дзежка. Послов. Войш.
  10. ежчы -чая -чае,
    1. аппетитный.
    Пакуль груды й пяньнё сохнуць, памеж іх вырастае надзіва высокая й густая, асабліва любовая статку "ежчая" трава, што стане красным пачаткам сенажаці. НК: Очерки, 437.
    2. неприхотливый в пище. Бяльсл.
    Лучыў дужа ежчы кабанок: што ні замяшай, - усё зьесьць. Палуж Краснап. (Бяльсл.).
  11. ежык -ка, предл. -ыку, м. — ёж. Ар.; МГсл.
  12. ез, еза, предл. -зе, м. — запруда в реке из кольев и прутьев для весеннего лова рыбы. Аськершчына Беш. (Ксл.); Шсл.
    Мы зрабілі два езы. Амельна Пух. (Шсл.) Ез, сеж, будзь гат які парубаў. Стт.
  13. езда -ды -дзе, ж. — неусидчивая женщина вертушка, в доме не сидящая. Нсл. 723.
    На што ты наняў чалядку езду, што самадумам, куды хоча бегае. Нсл.
  14. езнае -нага, в смысле сущ. — плата за езду поездом, трамваем, автобусом и пр.
  15. езны -ная -нае — на котором ездят.
    Коні езныя й рабочыя, сьвіньні, гусі, вуткі на іспашы маюць быць займаны. Стт. 467. Воз парожны маець быць уступаваці возу наложанаму, езны - возу. Стт. 374.
  16. езны лісток — карточка, билет, свидетельствующий уплату "езного".
  17. езьдзіцца, езьдзіцца, страд. к езьдзіць.
    наезьдзіцца — накататься вдоволь. Нсл. 326.
    Ці наезьдзіліся вы сядні за дзень? Нсл.
    зьезьдзіцца, соверш., возвр.
    1. прийти в негодное состояние от езды (о лошади, телеге, упряжи). Шсл. прийти чрез езду до истощения или порчи. Нсл. 221.
    Добры конік быў, але зьезьдзіўся. Ст. Палазы зьезьдзіліся. Нсл.
    2. (перен.) — прийти их хорошего положения в худшее чрез сумасбродную (не обязательно сумасбродную, С.) жизнь. Нсл.; Дз.
    Езьдзіў шасьцёркаю, а цяпер зьезьдзіўся, ходзе пехатою. Нсл. Быў конь ды зьезьдзіўся. Послов. Нсл.; Дз.
    Несоверш. зьежджавацца,
    1. портиться от езды. Нсл. 221.
    Калёсы зьежджуюцца, ужо зьезьдзіліся. Нсл.
    2. (перен.) — приходить из хорошего положения в худшее.
    уезьдзіцца, уезьдзіцца, соверш.
    1. умяться, сделаться укатану, умяту ездой. Нсл. 672.
    Дарога ўезьдзілася. Нсл.
    2. объездиться. Нсл. 672.
    Сані ўезьдзіліся.
    3. уняться, сделаться уважительнее. Нсл. 672.
    Дарма што аканом наш дужа ліх, уезьдзіцца, будзе добры. Нсл.
  18. езьдзіць, ежджу, езьдзіш, езьдзе, многократно к ехаць.
    1. ездить. Ар.
    Сюдэй ня езьдзяць, бо заборонена. Ар. Узімку езьдзяць у санёх. Ар.
    Отгл. имя сущ. ежджаньне -ня, предл. -ню — частая езда. Нсл. 723.
    Ежджаньне тваё туды дармавое, бо за цябе не аддадуць дзеўкі. Нсл.
    2. бывать где-л., навещать кого-л.; ездить.
    Яны да нікога ня езьдзяць, дык і да іх ніхто ня едзе. Ар. У месьце езьдзяць да тэатру. Ар.
    ісьці, ехаць уежджанаю дарогаю — идти, ехать проторённым путём.
    3. уметь пользоваться орудием езды, или ездить на лошади: ездить.
    Малы малец, а так хороша езьдзе конна. Ар. Уборзьдзе ты наўчыўся езьдзіць на казе. Ар.
    Прич. ежджаны — сани, телега, бывшие в употреблении.
    Соверш., перех. аб'езьдзіць — объездить. Шсл.
    Аб'езьдзіць жарабка. Ст. Надабе аб'езьдзіць новыя сані. Ст.
    зьезьдзіць -джу -дзіш -дзе, соверш.
    1. (куды, да каго, па што, чаго) — съездить, поехать по какому-л. делу. Ар.
    Трэба зьезьдзіць да Жукоўскага па грошы. Ар. Зьезьдзіў да Крэва купіць каня. Ар.
    2. (каго, што) — привести в негодное состояние от езды (о лошади, телеге, упряжи), Шсл. довести чрез езду до истощения или порчи. Нсл. 221.
    Як бачыш зьезьдзіў калёсы. Ст. Добрага зьезьдзілі каня. Нсл.
    Прич. зьежджаны,
    1. обветшалый от употребления в езде. Нсл. 221.
    Даў зьежджаныя калёсы. Нсл.
    2. обессиленный, изнуренный ездою. Нсл. 221.
    На зьежджаным каню ня вось шмат паезьдзіш. Нсл.
    Несоверш. зьежджаваць -джую -джуеш -джуе каго-што — доводить чрез езду до истощения или порчи. Нсл. 221, приводить в негодное состояние от езды. Шсл.
    Так гонячы, зьежджаваеш коні. Нсл.
    Несоверш. разьяжджаць -аю -аеш -ае; повел. -ай -айма, без дополнения — разъезжать. Ар.
    Отгл. имя сущ. разьяжджаньне -ня, предл. -ню.
    Ласкат. разьяжджаньнейка -ка, предл. -ку.
    На Хрышчэньне - разьяжджаньнейка. Росуха Імгл. (Косіч 56).
    Соверш., перех. уезьдзіць,
    1. укатать, утрамбовать, сгладить ездой.
    2. обучить к езде (о лошади).
    Прич. уежджаны,
    1. о лошади. Уежджаны конь.
    2. о дороге: проторённый.
  19. езьдзішча -ча, предл. -чу; мн. ч. -чы -чаў — поверхность дороги, мостовой.
  20. ейны -ная -нае, принадл. местоим. — ее, ей принадлежащий. Вільня; Пск. (Иеропольский); Бяльсл.
    Маланка - ейная дачка. Макаёнак: Каб людзі ня журыліся. Шчокі ейныя заруменіліся. Сіндрэвіч (Беларус, № 169). Гэтая навука ізноў была ськіраваная на пярэдні шлях ейнага развою. Залужны (Бацькаўшчына, № 419). Птушынае шчабятаньне зьлівалася ў вадно суцэльнае з трымценьням ейнага сэрца. Юхнавец (Прыйсьце, № 1). Да сябе цягне ейнае сэрца, ейную душу. Ю. Жывіца ("Прыйсьце", № 1). Я ейны дар знайду ў глыбіні душы. Салавей: Сіла, 8. Кажная спроба прарвацца да Бэрліну означала б напад на Нямецкую Дэмократычную Рэспубліку, а тым самым і на ейных хаўрусьнікаў. "Бацьк.", № 1-2 (437-438). Выбіраўся зь ейнае хаты. Макаёнак: Каб людзі...

Старонкі: 1  2  3  
 
Беларуска-расейскі слоўнік (Станкевіч)   Беларуска-расейскі слоўнік (Станкевіч)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017