 |
На ваш запыт знойдзена 656 артыкулаў
-
влагалище —
1. скарбніца, кашалёк;
2. ножны, футарал
-
владарка — аканомка, ахмістрыня
-
владованье — кіраванне, праўленне, распараджэнне
-
владычичъ — сын уладыкі
-
влазъ — прышэлец, чужынец
-
влановичъ — сын татарскага князя з ханскага роду ці сын шляхціча вышэйшага ардынскага роду
-
власне прысл. —
1. уласна, іменна;
2. правільна, дакладна, па-сапраўднаму
-
власожелецъ — сузор'е Плеяды
-
властиве прысл. —
1. правільна, справядліва;
2. іменна, якраз
-
власяникъ — той, хто носіць валасніцу
-
власяница — валасніца, адзенне з грубай шарсцяной тканіны
-
вливковый (влевковый) — перадатачны, пераводны; спадчынны
-
вливокъ — перавод, перадача правоў каму-н.; дакумент на перадачу правоў каму-н.
-
влоский — італьянскі
-
влочня — кап'ё, дзіда, піка
-
влудити — увесці ў зман, ашукаць, спакусіць
-
влячи — супакоіцца, суняцца
-
вмавяти — пераконваць, упэўніваць
-
вмале прысл. —
1. у невялікай колькасці;
2. неўзабаве, у хуткім часе;
3. амаль, ледзь не;
4. змалку, у маладосці
-
вмененый дзеепрым. — залічаны, пастаўлены, прызнаны
|
 |