 |
На ваш запыт знойдзена 483 артыкулы
-
картынъ — кавалак тканіны
-
касаторыя — адмена, скасаванне, ліквідаванне
-
касситеръ — сплаў волава і медзі (бронза)
-
катанка — верхняя цёплая кароткая вопратка, куртка
-
катанъ — шабля з аздобленым дзяржаннем
-
катарга (катерга, каторга) — веславое мараходнае судна, род галеры
-
катедра —
1. узвышэнне, памост для пропаведзі каталіцкага свяшчэнніка ў касцёле;
2. кафедральны сабор;
3. пасада мітрапаліта, епіскапа
-
кафизма — назва кожнага з 20 раздзелаў псалтыра, у час чытання якіх дазвалялася сядзець
-
кафоликъ — прыхільнік усеагульнай раннехрысціянскай царквы
-
кацей — татарскі вяльможа
-
кацермистръ — заснавальнік ерасі
-
кацеровати — называць (лічыць) ерэтыком
-
кацерско прысл. — па-сектанску
-
кацерство — ерась
-
кацеръ — ерэтык
-
качаль — шнурок або ланцужок, на якім гайдаецца падвешанае ўпрыгожанне
-
кашитися — імкнуцца, старацца, дамагацца, квапіцца
-
кашталяния (каштеляния) — адміністрацыйная адзінка тэрытарыяльнага падзелу краіны; установа, звязаная з яе кіраваннем
-
каштеляницовая — жонка кашталяна
-
каштеляницъ (каштеляничъ) — сын ваеннага кіраўніка павета (кашталяна)
|
 |