 |
На ваш запыт знойдзена 483 артыкулы
-
каштелянка — дачка кашталяна
-
каштеляновая (кашталяновая) — жонка кашталяна
-
каштелянъ (кашталянъ, каштеланъ) — галоўны ваенны кіраўнік горада і павета; кашталян, які выконваў таксама і паліцэйска-судовыя функцыі
-
каята — каянне
-
квадрагена — саракадзённая адтэрміноўка
-
квадрантъ — назва старажытнарымскай меднай манеты
-
квадровати — апавядаць
-
квапитися —
1. квапіцца, пасягаць, імкнуцца;
2. спяшацца
-
квапливе прысл. — спешна
-
кварта —
1. металічны кубак для піцця;
2. мера вадкіх і сыпкіх рэчываў (0,7 л);
3. чацвёртая частка даходаў з каралеўскіх зямель, прызначаная на ўтрыманне рэгулярнай арміі
-
квасъ —
1. кіслы напітак; хлебны квас;
2. адвар траў для мыцця ў лазні;
3. закваска, дрожджы;
4. кіслата, кіслы смак;
5. перан. аснова граху, няпраўды, злосці;
квасъ фарысейскі — крывадушнае вучэнне фарысеяў
-
кватера —
1. квадратная або прамавугольная шыба;
2. квадрат, роўная чатырохвугольная плошча, дзялянка;
3. кватэра
-
кватерникъ — кватар'ер, кватэрмайстар
-
квестия (квестыя) —
1. пытанне, праблема;
2. допыт з катаваннем
-
квестъ — прыбытак
-
квинтиль — ліпень
-
квитне прысл. — урачыста
-
квитнути —
1. распускацца, расцвітаць;
2. развівацца, працвітаць, жыць у дастатку;
3. славіцца, дасягаць росквіту, прыгажэць
-
квитовати — пацвярджаць атрыманне чаго-н.; прыпыняць дзеянне чаго-н.; вызваляць ад чаго-н.
-
квитъ II —
1. кветка;
2. краса, росквіт
|
 |