 |
На ваш запыт знойдзена 483 артыкулы
-
каразыя (каражыя, каразея) — гатунак тоўстай суконнай тканіны
-
карайманъ (корайманъ, караймонь, каракмань) — мера мёду
-
каракуля — жалезныя вілы
-
карацена (карацына) —
1. панцыр (даспехі);
2. перан. ахова
-
карачъ — татарскі саноўнік
-
карбачъ — пуга, бізун
-
карбункулюсъ (карванкулъ, карвамуколюсъ) — каштоўны камень чырвонага колеру
-
карбъ — зарубка, метка
-
карватка I — кафтан
-
карватка (караватка, короватка) II — шклянка для піва
-
карватъ — харват
-
карвашъ (каравашъ) — адварот на рукаве
-
карефъ — металічнае ўпрыгожанне на адзенні
-
кармазинъ (кармазынъ) — сукно цёмна-чырвонага колеру
-
кармникъ — адкормачны хлеў
-
карнекъ — гліняная пасудзіна на масла
-
карность —
1. кара, пакаранне, спагнанне;
2. бічаванне, утаймаванне плоці;
3. строгасць, законапаслухмянасць
-
карта —
1. афіцыйны або прыватны пісьмовы дакумент; распіска, вэксаль;
2. пранумераваны аркуш, старонка;
3. адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць набор (калоду) для гульні;
вь карту — у клетачку (пра размалёўку тканіны)
-
картка —
1. павестка, позва; аб'ява; лісток для галасавання;
2. распіска, вэксаль;
3. пісьмо, запіска
-
картына (кортина) — кавалак абівачнага матэрыялу (скуры, тканіны); занавеска
|
 |