 |
На ваш запыт знойдзена 584 артыкулы
-
подворникъ — слуга ў двары князя
-
подворотное прым. у знач. наз. — падатак за правоз тавару праз вароты
-
поделити в лыко — падзяліць зямлю на часткі, вымяраючы іх лыкам
-
подешлый — пажылы
-
подзоръ — падол
-
подигуменья — намесніца ігуменні
-
подканцлерый (подканцлеръ) — намеснік канцлера, хавальнік малой дзяржаўнай пячаткі Вялікага Княства Літоўскага
-
подкоморский судъ — спецыяльны судова-адміністрацыйны орган у Вялікім Княстве Літоўскім, які разглядаў спрэчкі аб межах зямельных надзелаў
-
подкоморый — суддзя ў падкаморскім судзе, галоўны межавы суддзя
-
подконюший —
1. службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, намеснік канюшага;
2. ганаровы тытул (з 16 ст.)
-
подлугъ зл. — па, згодна, паводле, адпаведна
-
подлый — нізкі, нізкага роду
-
подобенство — прытча, алегорыя
-
подперети —
1. падперці;
2. перан. падмацаваць, прывесці доказы
-
подписокъ — памочнік пісара ў земскім судзе
-
подсада — прымесь, прымешка
-
подскарбий — вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая загадвала дзяржаўным скарбам; дзяржаўны казначэй
-
подстароста (подстаростий) —
1. намеснік старасты;
2. наглядчык замка, аканом маёнтка
-
подстолий (подстольникъ) —
1. намеснік стольніка;
2. ганаровы тытул, які надаваўся знатным магнатам і шляхцічам (з 16 ст.)
-
подступокъ —
1. паклёп, нагавор;
2. падлог, ашуканства
|
 |