На запыт знайшлося 15 артыкулаў

  1. 1
    кнафель (кнапель, кнахель, книфель, кнофель) — гузік; аздоблены прадмет для зашпільвання
  2. 2
    кнебель
    1. палка, жэрдка;
    2. прэнт;
    3. кляп
  3. 3
    кнебликъ (кгебликъ) — гузік
  4. 4
    книга
    1. кніга; літаратурны твор;
    ˜ книга святого письма — Біблія;
    2. частка якога-н. літаратурнага твора, том;
    3. сшытак для дзелавых запісаў;
    ˜ книги актовые — зборнік юрыдычных дакументаў;
    ˜ книги духовные — метрычныя кнігі;
    ˜ книги замковые, земские, каптуровые, кгродские, трыбунальские — запісы адпаведных судоў;
    ˜ книги записные, писцовые — зборнік дакументаў аб юрыдычных актах (перадачы маёмасці, завяшчанні і г.д.);
    ˜ книги литовские — Літоўская метрыка;
    ˜ книги чорные — судовыя кнігі, у якія ўносіліся звесткі пра крадзяжы;
    ˜ вымазати (выгладити, выложити) зъ книгъ — выключыць з ліку жывых, пазбавіць жыцця;
    4. мн. кнігасховішча;
    5. стандартная колькасць лісткоў сусальнага золата, змацаваных у выглядзе кніжкі
  5. 5
    книгарнье (книжница) — кнігарня, бібліятэка
  6. 6
    книгочий
    1. вучоны чалавек, тлумачальнік свяшчэннага пісання, законаў, правіл рэлігійнай маралі;
    2. сакратар, пісар; той, хто вядзе канцылярскія кнігі
  7. 7
    книжный:
    ˜ книжный месяцъ — каляндарны месяц
  8. 8
    кновати — хітрыць, утойваць, злачынна задумваць
  9. 9
    кнорозъ (кноръ) — кныр
  10. 10
    кнотъ
    1. кнот;
    2. факел, паходня
  11. 11
    княжа
    1. правадыр, военачальнік; старэйшына;
    2. уладар, гаспадар;
    ˜ княжа темностий (того света) — уладар цёмных сіл, д'ябал;
    3. чалавек шляхетнага паходжання;
    4. свяшчэннік, духоўнік;
    ˜ княжа капланское — жрэц;
    5. уладальнік, правіцель княства;
    ˜ великое княжа — правіцель дзяржавы;
    6. тытул або састаўная частка тытула магната, манарха;
    7. сын князя
  12. 12
    княжна (кнежна)
    1. дачка князя, князёўна;
    2. жонка або ўдава князя
  13. 13
    княжничка (кнежничка) — дачка князя
  14. 14
    княжычъ — сын князя
  15. 15
    князь
    1. правадыр, военачальнік, старэйшына;
    2. уладар, гаспадар;
    ˜ князь бесовский (бесовъ, злосливый, злостий, того света, смерти, темностей, умерливых) — д'ябал, уладар цёмных сіл;
    ˜ князь света (сего света) — той, хто творыць дабро;
    3. чалавек шляхетнага паходжання;
    4. свяшчэннік, ксёндз;
    5. правіцель княства

Паведаміць пра недакладнасьць