На запыт знайшлося 54 артыкулы

  1. 1
    кгалонзка (галонзка) — галінка
  2. 2
    кгалясъ (галясъ) — чарнільны арэшак
  3. 3
    кгамаинъ
    1. гатунак аксаміту;
    2. каштоўны камень
  4. 4
    кгамратка — распусніца
  5. 5
    кгамратства — распуста
  6. 6
    кгарловый (гарловый) — зроблены з шыйных частак футра пушных звяроў
  7. 7
    кгарло (кгардло) — горла;
    ˜ досведчить деспекту на кгардле — пакараць зневажальніка смерцю;
    ˜ запечатовати гарломъ — клясціся жыццём
  8. 8
    кгармистръ — старшы рыбак
  9. 9
    кгарнекъ (гарнекъ)
    1. пасудзіна для прыгатавання і захоўвання вадкіх і сыпкіх страў;
    2. мера вадкіх і сыпкіх рэчываў (3,28 л);
    3. пасудзіна ёмістасцю ў 1 гарнец
  10. 10
    кгауръ (кауръ, гауръ) — гяур (пагардлівая назва іншаверца ў магаметан)
  11. 11
    кгачи (гачи) — штаны, нагавіцы
  12. 12
    кгвалтити (гвалтити, квалтити)
    1. гвалціць, сілай дамагацца чаго-н.; здзекавацца;
    2. парушаць агульнапрынятыя прававыя ці маральна-этычныя нормы
  13. 13
    кгвалтовность
    1. раптоўнасць;
    2. сіла, моц
  14. 14
    кгвалтъ (гвалтъ, квалдъ)
    1. гвалт, насілле; беззаконны напад на каго-н. або захоп чужой маёмасці;
    ˜ квалтъ домовый — узброены напад на чый-н. дом;
    2. прымус, уціск, прыгнёт;
    3. прымушэнне жанчыны да палавога акта сілай;
    4. штраф, грашовая плата за ўчынены гвалт;
    5. сялянская і мяшчанская павіннасць, згодна з якой усе працаздольныя сяляне або мяшчане абавязаны былі з'яўляцца на работу туды, куды ім загадаюць;
    ˜ гвалтъ гребильный — павіннасць працаваць на пабудове і ўмацаванні грэблі;
    6. моц, сіла;
    7. мноства, вялікая колькасць;
    8. крык, лямант, шум
  15. 15
    кгвардыкгардыя (гвардыгардыя) — памяшканне для ваеннага каравула
  16. 16
    кгвардыянъ (гвардыянъ, кгардыянъ) — настаяцель манастыра
  17. 17
    кгваръ — сімвалічны жэст, якім ісцец перад судом даваў адказчыку гарантыю ў тым, што не зменіць зместу сваёй скаргі;
    ˜ забечи гваромъ — напомніць істцу пра ўчынены ім акт гвару
  18. 18
    кгвихтъ (кгвинтъ) — гіра для вагі
  19. 19
    кгволи (гволи, кволи) прыназ.
    1. згодна з чыёй-н. воляй, інтарэсамі, схільнасцямі;
    2. для, дзеля;
    3. з-за, з прычыны
  20. 20
    кгвяздаръ — астраном

Паведаміць пра недакладнасьць