На запыт знайшлося 596 артыкулаў

  1. 101
    закидати
    1. кідаючы што-н., запоўніць (адтуліну, яму і г.д.), засыпаць, пакрыць;
    2. перан. намякаць на што-н;
    ˜ закидати сети — ашукваць, падманваць каго-н.
  2. 102
    закладати
    1. закладваць аснову чаму-н., засноўваць;
    2. аддаваць у заклад;
    ˜ закладати заруки — заручацца;
    3. накладваць (штраф, арышт);
    4. закрываць, засланяць;
    5. закідваць, расстаўляць (сеці, сіло і г.д.)
  3. 103
    закладень (закладникъ) — цяглец, які пераходзіў на службу да свецкіх ці духоўных феадалаў для пазбаўлення ад дзяржаўнага цягла, губляючы пры гэтым асабістую свабоду
  4. 104
    закладка — падшэўка, падкладка
  5. 105
    закладъ
    1. рэч, маёмасць, часова аддадзеная таму, хто дае пазыку;
    2. зарука, гарантыя звароту пазыкі або выканання абавязацельстваў;
    3. умова, дагавор, пагадненне
  6. 106
    закладыны — закладзіны (частаванне пасля закладкі дома)
  7. 107
    заклание — ахвяра
  8. 108
    заклати
    1. закалоць, забіць;
    2. прынесці ахвяру
  9. 109
    заколотати — пастукаць, падаць сігнал стукам
  10. 110
    законка — судовае абвінавачванне
  11. 111
    законне (законно) прысл. — у адпаведнасці з законам;
    ˜ мешкати законне — жыць у шлюбе
  12. 112
    законникъ
    1. святар, манах;
    2. знаўца закону рэлігійнага веравучэння;
    3. той, хто строга прытрымліваецца закону;
    4. перан. абаронца, заступнік
  13. 113
    законница
    1. манашка;
    2. адзенне, якое надзявае свяшчэннік пры набажэнстве
  14. 114
    законъ
    1. рэлігія, вера, веравызнанне;
    ˜ законъ греческий — праваслаўнае веравызнанне;
    ˜ законъ римский — каталіцкае веравызнанне;
    ˜ законъ жидовский — юдэйскае веравызнанне;
    ˜ законъ Христовъ (божий, господний, святый) — хрысціянскае веравызнанне;
    2. сукупнасць прадпісанняў якой-н. рэлігіі;
    ˜ Ветхий (старый) и новый законъ — старажытная, дахрысціянская і хрысціянская часткі Бібліі;
    ˜ вторый законъ — другазаконне, назва часткі свяшчэннага пісання - пятай кнігі Майсея, якая прадстаўляе сабой кароткі паўтор законаў, змешчаных у першых чатырох яго кнігах;
    ˜ законъ Моисеевъ — часткі свяшчэннага пісання, якія прыпісваюцца прароку Майсею, заканадаўцу Юдэі;
    3. манаскае таварыства, ордэн каталіцкай царквы з пэўным статутам;
    ˜ вступити въ законъ, принять законъ — прыняць манаскі сан;
    ˜ выступити (выйти) зъ закону — выйсці з манаскага ордэна;
    ˜ въ законъ постригати — аддаваць у манаства;
    4. устанаўленні, прадпісанні свецкай улады;
    5. сувязь паміж з'явамі; закон развіцця прыроды;
    6. правіла, звычай;
    7. шлюб;
    ˜ мешкати въ законе — жыць у шлюбе
  15. 115
    закопъ — роў, траншэя
  16. 116
    закосное (закосъ) — грашовы падатак за кашэнне сена
  17. 117
    закота (закотъ) — запруда для лоўлі рыбы
  18. 118
    закрачати (закрочати) — перашкаджаць, шкодзіць
  19. 119
    закретъ
    1. каморка;
    2. прыбіральня
  20. 120
    закристия (закрестия) — рызніца

Паведаміць пра недакладнасьць