На запыт знайшоўся 201 артыкул

  1. 141
    иперыкъ — святаяннік (расліна)
  2. 142
    ипостась (ипостасия) — істота, асоба; увасабленне ў чыім-н. вобразе
  3. 143
    иппотамъ — гіпапатам
  4. 144
    ирмосъ — пачатковы, уступны верш, які вызначае змест іншых вершаў песні
  5. 145
    иртуть — ртуць
  6. 146
    ирцати — гаварыць, казаць, мовіць
  7. 147
    ирыда — касач
  8. 148
    исказа — страта, шкода, урон
  9. 149
    исказати — сказаць, паведаміць, расказаць
  10. 150
    исказити
    1. скасаваць, зрабіць нядзейсным;
    2. загубіць, знішчыць; пашкодзіць
  11. 151
    искидатися — расходавацца, зрасходавацца
  12. 152
    искладъ — дагавор, умова
  13. 153
    искони прысл. — спакон веку, спрадвеку
  14. 154
    искупень — асабіста вольны селянін, які мае надзел ад гаспадара і абавязаны плаціць за гэта даніну, адбываць павіннасць
  15. 155
    искупъ
    1. выкупліванне, вызваленне;
    2. грошы, плата за выкуп
  16. 156
    искусити
    1. выпрабаваць, праверыць;
    2. спакусіць, падмануць
  17. 157
    искусный
    1. умелы, спрытны, лоўкі;
    2. дасведчаны
  18. 158
    исмы — хрысціянская рэлігійная секта
  19. 159
    исмядый — чорны
  20. 160
    исный займ. — той самы, сам

Паведаміць пра недакладнасьць