1 опер... Першая частка складаных слоў са знач. аператыўны1 (у 2 знач.), напр. оператрад, оперупаўнаважаны. 2 опера, -ы, мн. -ы, опер, ж. 1. Музычна-драматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора на сцэне.… 3 опій, -ю, м. Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які ўжыв. як наркатычны і болесуцішальны сродак. || прым. опійны, -ая, -ае. О. мак. 4 опіум, -у, м. Тое, што і опій. || прым. опіумны, -ая, -ае. 5 оптам, прысл. Пра куплю-продаж тавараў: вялікай колькасцю, вялікімі партыямі. Закупіць о. 6 оптык, -а, мн. -і, -аў, м. Спецыяліст па оптыцы, аптычнай вытворчасці. 7 оптыка, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Раздзел фізікі, які вывучае з'явы і ўласцівасці святла, яго распаўсюджвання і ўзаемадзеяння з рэчывам. 2. зб. Прыборы і інструменты,… 8 оптымум, -у, м. (спец.). Сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для каго-, чаго-н. Тэмпературны о. чалавека. 9 опус, -а, мн. -ы, -аў, м. 1. Асобны музычны твор у шэрагу іншых твораў таго ж аўтара (спец.). 2. Твор, праца (жарт.). Пазнаёмся з маім першым опусам.