Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (306 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
е  ё  й  о  ю  я  
а  б  в  г/ґ  д  з  к  н  п  р  с  т  х  ш  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 39 артыкулаў

  1. юпітэр
    юпітэр, -а, мн. -ы, -аў, м. Магутная электрычная асвятляльная прылада для кіназдымкі пры штучным або камбінаваным асвятленні.
  2. юр
    юр, -у, м. Павышанае імкненне да задавальнення плоцевых пачуццяў. На яго напаў ю.
  3. Юр'еў
    Юр'еў, -ва: вось табе, бабка, і Юр'еў дзень - пра нечакана страчаную надзею, спыненне свабодных дзеянняў і пад. [першапачаткова пра непрыемнасць, якая
  4. юрлівец
    юрлівец, -іўца, мн. -іўцы, -іўцаў, м. Чалавек, якому ўласціва сладастраснасць, павышанае імкненне да задавальнення палавых пачуццяў.
  5. юрлівы
    юрлівы, -ая, -ае. Пажадлівы, поўны юру; які выражае юр. Ю. чалавек. Юрлівая ўсмешка. || наз. юрлівасць, -і, ж.
  6. юродзівы
    юродзівы, -ая, -ае. 1. Дурнаваты, блізкі да вар'яцтва. Ю. хлопец. 2. юродзівы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Ва ўяўленні рэлігійных людзей: вар'ят, які валодае
  7. юродства
    юродства, -а, н. 1. Стан бессвядомасці, вар'яцтва. 2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны. Рабіць ю.
  8. юродстваваць
    юродстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (неадабр.). Паводзіць сябе падобна юродзіваму (у 1 знач.).
  9. юрта
    юрта, -ы, ДМ юрце, -ы, -аў, ж. Пераноснае, конусападобнай формы жыллё, крытае шкурамі ў некаторых качавых народаў Азіі і Паўднёвай Сібіры. || прым. юртавы,
  10. юрыдычны
    юрыдычны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да права1 (у 1 знач.), прававы. Ю. доказ. Юрыдычная тэрміналогія. Юрыдычная кансультацыя. Юрыдычная асоба. 2. Які
  11. юрысдыкцыя
    юрысдыкцыя, -і, ж. (спец.). Правамоцнасць праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні. Валодаць юрысдыкцыяй. Падлягаць чыёй-н. юрысдыкцыі.
  12. юрысконсульт
    юрысконсульт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м. Асоба, якая з'яўляецца пастаянным кансультантам ва ўстанове па пытаннях права і выступае абаронцам яе інтарэсаў
  13. юрыспрудэнцыя
    юрыспрудэнцыя, -і, ж. (кніжн.). Сукупнасць юрыдычных навук, а таксама практычная дзейнасць юрыстаў.
  14. юрыст
    юрыст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. Спецыяліст па юрыдычных навуках, юрыдычных пытаннях. || ж. юрыстка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).
  15. юс
    юс, -а, мн. -ы, -аў, м. Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя. Юс вялікі (абазначаў гук «о» насавое). Юс малы
  16. юстыцыя
    юстыцыя, -і, ж. Сістэма судовых устаноў, а таксама сфера іх дзейнасці. Міністэрства юстыцыі.
  17. ютрань
    ютрань, -і, ж. Ранішняя царкоўная служба. Пайсці на ю.
  18. юхт
    юхт, -у, М юхце, м. Сорт моцнай і тоўстай спецыяльна апрацаванай скуры. Боты з юхту. || прым. юхтовы, -ая, -ае.
  19. юшка
    юшка, юшка1, -і, ДМ юшцы, мн. -і, -шак, ж. Металічны кружок або чатырохвугольная пласціна, якімі закладаюць адтуліну ў коміне, каб не выходзіла цёплае

Старонкі: 1  2  
 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы   Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017