Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (306 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
е  ё  й  о  ю  я  
б  в  г/ґ  д  е  з  й  к  л  м  н  п  р  с  т  ў  ф  х  ц  ч  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  


На ваш запыт знойдзены 170 артыкулаў

  1. я
    я, мяне, мне, мяне, мной (мною), аба мне, займ. асаб. 1 ас. адз. 1. Служыць для абазначэння тым, хто гаворыць, самога сябе. Я не я і кабыла не мая (прыказка:
  2. яблык
    яблык, -а, мн. -і, -аў, м. Плод яблыні. Летні сорт яблыкаў. Яблыку няма дзе ўпасці (перан.: надта цесна). Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра
  3. яблыня
    яблыня, -і, мн. -і, -лынь, ж. Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі круглымі салодкімі або кісла-салодкімі пладамі. || памянш. яблынька, -і, ДМ
  4. яблычак
    яблычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. 1. гл. яблык. 2. Цэнтр мішэні (у 1 знач.) у выглядзе чорнага круга. Папасці (пацэліць, трапіць) у самы я. (таксама перан.:
  5. ява
    ява, -ы, ж. Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара. Мара стала явай.
  6. явар
    явар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м. 1. -а і (зб.) -у. Дрэва сямейства кляновых; белы клён. 2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. || прым. яваравы, -ая,
  7. явачны
    явачны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да яўкі (у 1 знач.). Явачныя дні. 2. Які мае адносіны да яўкі (у 2 знач.). Явачная кватэра. ◊ Явачным парадкам -
  8. явіцца
    явіцца, яўлюся, явішся, явіцца; зак. (разм.). Прыйсці куды-н., з'явіцца дзе-н. Я. ў суд. || незак. яўляцца, -яюся, -яешся, -яецца. || наз. яўка, -і, ДМ
  9. яга
    яга, -і, ДМ язе, ж. У казках: баба-яга.
  10. ягада
    ягада, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, ягад, ж. Невялікі сакавіты плод кустовых і травяністых раслін. Ягады малін. Аднаго поля ягады (перан.: зусім свой па духу,
  11. ягадзіца
    ягадзіца, -ы, ж. 1. мн. ягадзіцы, -дзіц. Задняя мясістая частка тулава чалавека, сядалішча. 2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар'я. || прым.
  12. ягаднік
    ягаднік, -а і -у, м. 1. -у, мн. -і, -аў. Месца, дзе растуць і разводзяцца ягады. 2. -а, мн. -і, -аў. Той, хто збірае або любіць збіраць ягады (разм.).
  13. ягамосць
    ягамосць, -і, ж. і -я, м., мн. -і, -яў (уст.). Форма звароту да каго-н.; пан, васпан. Сядайце за стол, ягамосці.
  14. ягдташ
    ягдташ, -а, мн. -ы, -аў, м. Паляўнічая сумка для дзічыны.
  15. ягель
    ягель, -ю, м. Род лішайніку ў выглядзе маленькіх шэрых кусцікаў, якія растуць у тундры і на тарфяных балотах, так зв. аленевы мох. || прым. ягельны, -ая,
  16. ягніцца
    ягніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак. Пра авечку: нараджаць ягня, каціцца2. || зак. аягніцца, -іцца. || наз. ягненне, -я, н.
  17. ягня
    ягня і ягнё, -няці, мн. -няты, -нят, н. Дзіцяня авечкі. || прым. ягнячы, -ая, -ае.
  18. яго
    яго. 1. гл. ён. 2. займ. прынал. Які належыць яму. Яго сям'я.
  19. ягоны
    ягоны, -ая, -ае; займ. прынал. (разм.). Тое, што і яго (у 2 знач.).
  20. ягуар
    ягуар, -а, мн. -ы, -аў, м. Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з чырванавата-жоўтай поўсцю ў чорныя плямы. || прым. ягуаравы, -ая, -ае.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  
 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы   Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017