1 ял, -а, мн. -ы, -аў, м. Рабочая і вучэбная карабельная шлюпка, кароткая і шырокая, аднамачтавая, якая мае ад адной да трох пар вёсел. 2 ялавасць, -і, ж. Часовая адсутнасць прыплоду ў самак сельскагаспадарчых жывёл (пераважна кароў). 3 ялавець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак. 1. Заставацца ў стане ялаўкі. 2. Ляжаць аблогай, не апрацоўвацца (пра зямлю, глебу). 4 ялавіна, -ы, ж. Зямля, не араная некалькі гадоў запар, аблога. || прым. ялавінны, -ая, -ае 5 ялавіца, -ы, мн. -ы, -віц, ж. Ялавая карова. 6 ялавічына, -ы, ж. Мяса каровы як ежа. || прым. ялавічны, -ая, -ае. 7 ялавы, -ая, -ае. 1. Пра самак сельскагаспадарчых жывёл: бясплодны, неаплоднены. Ялавая карова. 2. Пра скуру і вырабы з яе; са скуры маладой каровы. Ялавыя боты.… 8 ялаўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, ялавак, ж. Тое, што і ялавіца. 9 ялей, -ю, м. Аліўкавы алей, які выкарыстоўваецца ў царкоўным ужытку. || прым. ялейны, -ая, -ае. 10 ялік, -а, мн. -і, -аў, м. Невялікая шлюпка з адной ці дзвюма парамі вёсел. || прым. ялікавы, -ая, -ае і ялічны, -ая, -ае. 11 яліна, -ы, мн. -ы, ялін, ж. Высокая елка. 12 ялкавець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак. Станавіцца ялкавым на смак. 13 ялкавы, -ая, -ае. Трохі ёлкі (пра тлушчы). Ялкавае сала. || наз. ялкавасць, -і, ж. 14 яловы гл. елка. 15 ялчаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. Псуючыся, станавіцца ёлкім (пра тлушчы). У цёплым месцы масла ялчае. || зак. з'ялчаць, -ае і паялчаць, -ае.