1 ям, -а, мн. -ы, -аў, м. Даўней: паштовая станцыя, дзе праезджыя мянялі коней. || прым. ямскі, -ая, -ое. Ямская хата (памяшканне такой станцыі). 2 яма, -ы, -мн. -ы, ям, ж. 1. Паглыбленне ў зямлі. Выкапаць яму. Памыйная я. Паветраная я. (перан.: участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца).… 3 ямб, -а, м. Вершаваная двухскладовая стапа з націскам на другім складзе. || прым. ямбічны, -ая, -ае. Ямбічная стапа. 4 яміна, -ы, мн. -ы, ямін, ж. (разм.). Тое, што і яма (у 1 і 3 знач.). || памянш. ямінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. 5 ямка, -і, ДМ ямцы, мн. -і, ямак, ж. 1. гл. яма. 2. Невялікае паглыбленне на чым-н., у чым-н. Ямкі на шчочках. 3. Ніша з боку прыпечка, куды заграбаюць жар,… 6 ямскі, -ая, -ое (уст.). 1. гл. ям. 2. Звязаны з перавозкай на конях пошты, грузаў і пасажыраў. Ямская тройка. 7 ямшчык, -а, мн. -і, -оў, м. Фурман на ямскіх конях. || прым. ямшчыцкі, -ая, -ае.