Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі) (171 артыкул)

Вынікі пошуку
 
й  о  ў  ю  
б  г/ґ  д  й  к  м  н  п  р  с  т  ф  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 52 артыкулы

  1. о
    о, о1, нескл., н. 1. Шаснаццатая літара беларускага алфавіта. Вялікае О. 2. Галосны гук задняга рада сярэдняга пад'ёму, які вымаўляецца з удзелам губ.
  2. обак
    обак, прысл. і прыназ. Абл. 1. прысл. Побач, каля каго-, чаго-н. Паклаўшы папку обак, Пракоп садзіўся на лаву. Вітка. 2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ.
  3. обер-
    обер- 1. Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае старшынства ў пасадзе, чыне, напрыклад: обер-яфрэйтар, обер-майстар. 2. Разм. Першая
  4. обер-афіцэр
    обер-афіцэр, -а, м. Афіцэрскі чын у дарэвалюцыйнай рускай і некаторых замежных арміях ад прапаршчыка да капітана ўключна. // Асоба, якая мае такі чын.
  5. обер-кандуктар
    обер-кандуктар, -а, м. Уст. Галоўны кандуктар. - Тут, на Новым Свеце, - гэта за чыгункаю - ёсць обер-кандуктар. Колас.
  6. обер-кандуктарка
    обер-кандуктарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Уст. Жан. да обер-кандуктар.
  7. обер-майстар
    обер-майстар, -стра, м. Старшы майстар у доменных, пракатных і сталеплавільных цэхах. [Гаспадар:] - Прыехаў ненадоўга. Спачатку вучыў маладых сталявараў.
  8. обер-пракурор
    обер-пракурор, -а, м. 1. Службовая асоба, якая ўзначальвала дэпартамент Сената ў дарэвалюцыйнай Расіі. 2. Вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвала
  9. ого
    ого, выкл. 1. Вокліч, які выказвае здзіўленне, захапленне. Ого, колькі рыбы налавілі. Ого! Які ты вялікі. 2. Ужываецца пры выказванні пярэчання. -
  10. о-го-го
    о-го-го, выкл. 1. Вокліч, які выказвае захапленне, здзіўленне. О-го-го, брат! - дзядзька кажа: Цяпер зіма напэўна ляжа! Колас. 2. Вокліч, якім пераклікаюцца,
  11. ода
    ода, -ы, ДМ одзе, ж. 1. Верш, напісаны ва ўрачыстым стылі ў гонар якой-н. значнай падзеі або асобы. Оды Ламаносава. 2. Спец. Вакальны або сімфанічны
  12. одум
    одум, -у, м. Разм. Стан разважання, засяроджанасці, паглыблення ў сябе, у свае думкі. Часамі.. [Волечку] агортваў одум. Яна думала пра.. [Кастуся] і шкадавала
  13. ой
    ой, выкл. 1. Паэт. Ужываецца ў якасці зачыну ў вершах, песнях (звычайна пры звароце або для папаўнення радка). Ой вы, думкі, думкі, Сэрца майго раны!
  14. ойча
    ойча, м. Уст. Клічная форма ад слова «айцец». [Янка:] - Гарэлка твая і твая навіна! Благаславіся, ойча Андрэю! Колас. - Святы ойча! - зноў усклікнула
  15. оканне
    оканне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. окаць. 2. Спец. Захаванне ў вымаўленні ненаціскнога «о» пасля цвёрдых зычных; проціл. аканне. Оканне
  16. окаць
    окаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Захоўваць у вымаўленні ненаціскное «о» пасля цвёрдых зычных; проціл. акаць.
  17. окаючы
    окаючы, -ая, -ае. У якім захоўваецца ў вымаўленні ненаціскное «о»; проціл. акаючы. Окаючы дыялект.
  18. ом
    ом, ома, м. У фізіцы - адзінка вымярэння электрычнага супраціўлення. [Ад уласнага імя.]
  19. омметр
    омметр, -а, м. Прыбор вымярэння супраціўленняў у омах. [Ад слова ом і грэч. metréō - вымяраю.]
  20. омнібус
    омнібус, -а, м. Даўнейшы шматмесны конны экіпаж для перавозкі пасажыраў. [Ад лац. omnibus - усім, для ўсіх.]

Старонкі: 1  2  3  
 
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)   Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017