1 ом, ома, м. У фізіцы - адзінка вымярэння электрычнага супраціўлення. [Ад уласнага імя.] 2 омметр, -а, м. Прыбор вымярэння супраціўленняў у омах. [Ад слова ом і грэч. metréō - вымяраю.] 3 омнібус, -а, м. Даўнейшы шматмесны конны экіпаж для перавозкі пасажыраў. [Ад лац. omnibus - усім, для ўсіх.] 4 омнібусны, -ая, -ае. Які мае адносіны да омнібуса. 5 омуль, -я; Р мн. -яў; м. Марская рыба сямейства ласосяў (водзіцца таксама ў возеры Байкал), якая на нераст выплывае ў рэкі.