Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі) (171 артыкул)

Вынікі пошуку
 
й  о  ў  ю  
а  б  в  г/ґ  д  з  к  л  м  н  п  р  с  т  ф  х  ш  ю  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  


На ваш запыт знойдзены 116 артыкулаў

  1. ю
    ю, нескл., н. Трыццаць першая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а) пасля зычных - галосны гук «у» і мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад:
  2. юань
    юань, -я, м. Грашовая адзінка Кітайскай Народнай Рэспублікі, роўная 100 фыням.
  3. юбея
    юбея, -і, ж. Дрэва сямейства пальмавых, што дае ядомыя плады, з соку якіх вырабляюць віно; слановая пальма.
  4. юбілей
    юбілей, -ю, м. Гадавіна дзейнасці каго-н. або існавання чаго-н., якая вылічваецца звычайна дзесяцігоддзямі, стагоддзямі і ўрачыста адзначаецца грамадскасцю.
  5. юбілейны
    юбілейны, -ая, -ае. Які мае адносіны да юбілею. Юбілейная дата. Юбілейныя дні. // Які ўстанаўліваецца, праводзіцца ў гонар юбілею, з выпадку юбілею.
  6. юбіляр
    юбіляр, -а, м. Той, чый юбілей адзначаецца, святкуецца. Горад-юбіляр. Віншаванне юбіляра. □ Плылі юбіляру кветкі. Ракою лілося віно. І рукі яму паціскалі.
  7. юбілярка
    юбілярка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Разм. Жан. да юбіляр.
  8. юбка
    юбка, -і, ДМ юбцы; Р мн. юбак; ж. Спец. Бакавыя сценкі (ці ніжняя частка іх) якога-н. цыліндрычнага вырабу. Юбка поршня.
  9. ювелір
    ювелір, -а, м. 1. Майстар, які вырабляе прадметы мастацтва, упрыгожанні і пад. з каштоўных металаў, з каштоўнымі камянямі. Па звычцы або па традыцыі
  10. ювелірны
    ювелірны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да прадметаў мастацтва і ўпрыгожанняў з каштоўных металаў і камянёў, да іх вырабу, продажу і пад. Ювелірныя вырабы.
  11. ювеналогія
    ювеналогія, -і, ж. Навука, якая вывучае рэзервы чалавечага арганізма і шляхі захавання прымет маладосці на працягу даўгалетняга жыцця. [Ад лац. juvenis
  12. ювенальны
    ювенальны, -ая, -ае. Непалаваспелы. [Лац. juvenalis - юны.]
  13. югаславы
    югаславы, -аў; адз. югаслаў, -лава, м.; югаслаўка, -і, ДМ -лаўцы; мн. югаслаўкі, -лавак; ж. Насельніцтва Югаславіі.
  14. югаслаў
    югаслаў гл. югаславы.
  15. югаслаўка
    югаслаўка гл. югаславы.
  16. югаслаўскі
    югаслаўскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Югаславіі, югаславаў, які належыць, уласцівы ім. Югаслаўскі звычай.
  17. югер
    югер, -а, м. У старажытным Рыме - зямельная мера паверхні, роўная 2942 м2. [Лац. jugerum.]
  18. юда
    юда, юда1, -ы, м. Пагард., лаянк. Здраднік. [Паддубны:] - Я юдам не стану. Ад мяне вы звестак не атрымаеце. М.Ткачоў. [Ад імені аднаго з вучняў Ісуса
  19. юдаізм
    юдаізм, -а і -у, м. 1. -у. Уст. Тое, што і іудаізм. 2. -а. Моўны зварот, выраз, якія ўласцівы яўрэйскай мове.
  20. юдафіл
    юдафіл, -а, м. Прыхільнік усяго яўрэйскага. [Ад лац. judaeus - яўрэй і грэч. philos - сябра.]

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  
 
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)   Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017