Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (573 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  
б  в  г/ґ  д  ж  з  к  л  м  н  п  р  с  т  ў  х  ц  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 573 артыкулы

  1. абабіцца зак. Пабіцца, учыніць бойку.
    Салдаты так абабіліся. Белішкі Паст.
  2. абабіць зак.
    1. Пабіць каго-н.
    А ён зноў абабіў сваю жонку. Жукоўшчына Шарк. Рабёнка абабілі. Абруб Глыб.
    2. Скасіць.
    Пайду, можа, крапіву абаб'ю. Надазер'е Глыб.
  3. абабка ж., бат. Абабак, падбярозавік.
    Ля хаты вырасла абабка. Рубеж Беш. У траве ўбачыў абабку. Крынкі Лёзн., Зубава Арш., Камоскі Беш., Азяраўцы Брасл., Горы Чаш.
    Параўн. апухлік
  4. абабрыць зак. Пагаліць.
    Ён абабрыў сябе і пайшоў да магазіна. Нямойта Сен.
  5. абагнуцца зак. Прагнуцца.
    Дзеўкі паселі на лаўку, што тая абагнулася. Галбея Паст.
  6. абагул м., абагулле н. Калгасны двор.
    Кожны ранак маці йдзе на абагул. Ордзеж Лёзн. Абагулле поўнае людзей. Залучча Гар. Уранні калхознікі збіраюцца на абагуллі. Марозава, Стадолішча Гар., Сокарава Беш.
  7. абад м. Вобад.
    Пачаў гнуць абад. Нурава В.-Дзв.
  8. абадва, абадвы, абадзва, абаі, абая, абодвыя, абоі, абоя, абудва ліч. Абодва.
    Мае сыны абадва ў горадзі жывуць. Хацейка Гар. Абадва кныра забілі перад калядамі. Воўкаўшчына Міёр. Што адзін, што другі - абадва роўныя. Каты Шарк. Яны абадзва халастыя. Кураполле Паст. Абаі вядры з вадой. Стаі Леп. Абая браціка загінулі на тэй вайне. Салаўёва Лёзн. Абодвыя роўныя, як адзін. Валынцы В.-Дзв. Яны абоі не прышлі да нас. Ляхаўшчына Паст. Абоя прыходзілі - адзін астаўся, а другі пайшоў. Бугаі Сен. Абудва сыны на цябе не пахожыя. Мікалаёва Міёр.
  9. абадрыш м., асудж. Абадранец.
    У добрых бацькоў дзеці абадрышамі ня будуць. Кутняны Пол.
  10. абаі гл. абадва
  11. абайсці зак. Узысці (пра пасаджанае, пасеянае).
    У мяне ўжо скора абойдзіць бульба. Сасноўцы Шарк.
  12. абайсціся, абысціся зак. Парабіць хатнюю работу, управіцца па гаспадарцы.
    Бабуля абайшлася па хазяйству. Ахрэмаўцы Брасл. Я ўжо абайшлася, магу пасядзець. Ушачы. Хуценька абышлася, заране ўсё парабіла. Амбросенкі Шарк.
  13. абакрыць зак. Накрыць.
    Гуркі вечарам трэба абакрыць. Бігосава В.-Дзв.
  14. абалванець зак. Страціць здольнасць ясна мысліць, лагічна разважаць; затлуміцца.
    Абалванеіш з гэтымі дзецьмі за дзень. Шантары Докш. Ну, яна абалванела, пятага рабёнка будзіць ражаць. Амбросенкі Шарк. Баба мая зусім ужо абалванела, з работы не вылазіць, хату запусціла. Празарокі Глыб.
  15. абалдуін, абалдуй м., груб., зневаж. Неразумны, дурны чалавек; аболтус.
    Хлопцы зараз нейкія абалдуіны. Порплішча Докш. Ай, які ж ты абалдуй. Бораўна Леп.
    Параўн. аплэвух, аплэвуш, асялок
  16. абалонка ж. Кавалак (пра сала).
    Вазьмі са стала абалонку сала. Празарокі Глыб.
  17. абалонь ж. Абалона, лугавое ўзбярэжжа ракі, якое заліваецца ў разводдзе.
    Вясною выведу цялёнка на абалонь. Буднікі Беш. Сёння касіць будзем на абалоні. Ветрына Пол. Сягоня сена дзялілі на абалоні. Мельніца Шарк.
  18. абамкнуцца зак. Замкнуцца, зачыніцца (на замок, ключ).
    Абамкнуліся і ў хату не пускаюць. Бортнікі Глыб.
  19. абамшыць зак. Пракласці мохам.
    Крепка абамшыў хату, у такую мароз ня ўлезіць. Ляхаўка Дубр. У тым годзе зноў абамшылі мне хату, дык гэтую зіму не мела гора. Велеўшчына Леп.
  20. абандуріцца зак. Стаць нахабным, распешчаным, распусным.
    Ты ўжэ саўсім у міне абандуріўся. Канашы Гар.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны   Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017