На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 181
    абцёрак м. Кавалачак бульбы, які застаецца пасля яе здрабнення на тарцы.
    Кідай абцёркі ў вядро. Гарадок.
    Параўн. абдзёрак, агрызак
  2. 182
    абцэнькі толькі мн. Абцугі.
    Нашто браў абцэнькі? Трэба на места класці. Сідараўка Арш.
  3. 183
    абцямнець зак., безас. Пацямнець.
    Ужо зусім абцямнела, а малец з азяра не прыйшоў. Двухполле Гар. Капалі бульбу, покі абцямнела. Яроненкі Гар.
  4. 184
    абчарсцвець зак., безас. Падсохнуць, падшэрхнуць.
    Абчарсцвеіць на дварэ, тады пойдзіш у снігоўцах. Латкова Шум.
    Параўн. акаліцца
  5. 185
    абшарпацца зак. Знасіцца, падрацца (пра адзенне).
    Касцюм саўсім абшарпаўся. Верамееўшчына Дубр.
  6. 186
    абшкумаціць зак. Падрапаць (руку, твар і пад.).
    Глядзі не ўпадзі, а то абшкумаціш нагу. Зубава Арш.
    Параўн. абжыргаць I
  7. 187
    абшлындаць зак., экспр. Абхадзіць без мэты.
    Ці ўсё ўжо абшлындаў? Асташэва Лёзн.
  8. 188
    абшумлены прым. Шумны.
    Учора быў такі абшумлены дзень. Шалыгі Віц.
  9. 189
    абшурпаны дзеепрым. Абшарпаны, падрапаны.
    Увесь падмурак ужо абшурпаны. Мікалаёва Міёр.
  10. 190
    абшчалепіць зак. Абхапіць рукамі, моцна абняць.
    Малыя мы баяліся ў бані мыцца, абшчалепім усе учацвяром матку, а яна на нас ругаецца. Турлы Паст.
    Параўн. ашчапіць
  11. 191
    абыдзень прысл. У адзін дзень.
    Абыдзень абярнуліся ў Мінск, да ўрача ездзілі. Лашукі Паст.
  12. 192
    абысціся гл. абайсціся
  13. 193
    абюдзві гл. абеі
  14. 194
    абяртня ж. Луста.
    Вазьмі абяртню пірага паспытай. Дзеркаўшчына Глыб.
  15. 195
    абярэга ж. Стрэшка над стажком.
    Дзед абярэгу змайстраваў, а то ўдруг дождж пойдзе. Вялікія Смалянцы Чаш.
  16. 196
    абярэжак м. Ускраек (лесу).
    З акна нашай хаты абярэжак лесу відаць. Дразды Беш.
  17. 197
    абясціць зак. Паабяцаць.
    Даўно сын абясціў прыехаць улетку. Нярэйша Сен. Абясціў прісці, а самога й след прастыў. Выгада Сен.
  18. 198
    авад м., заал.
    1. Авадзень.
    Авад пакусаў карову, няма як падаіць. Галубчыкі Глыб. Авад вельмі моцна кусаецца. Новы Пагост Міёр. Авады закусалі кароў. Чорная Лаза Чаш., Порплішча Докш., Малыя Смалянцы Чаш.
    Параўн. асляпень
    2. зб. Авадні.
    Авад сёння дужа кусае кароў. Мосар Глыб. На полі сёння страшэнны авад. Ахрэмаўцы Брасл., Слабада Глыб., Даўгінава, Павяцце Міёр., Жукоўшчына, Каўшэлева Шарк.
  19. 199
    авер, агір, арэй м., толькі адз., бат. Аер.
    З ракі вельмі цягне аверам. Неўгадава Чаш. Агірам добра валасы мыць. Глыбокае. На Духу арэй быў абізацельна. Ларынаўка Арш. Арэй на беразе ракі расце, раней хлеб пяклі на арэі. Турчына Міёр.
  20. 200
    авеўкі толькі мн. Адходы пры веянні збожжа.
    Пяць куч авевак навеялі. Дрысвяты Брасл. Авеўкі нада было аднясці на шуметнік. Укля Брасл.
    Параўн. азаддзе

Паведаміць пра недакладнасьць