На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 61
    абдзірны прым. Шатраваны; прыгатаваны з зерня, падвергнутага шатраванню.
    Абдзірная мука ў нас для ската. Варашылы Сен.
  2. 62
    абдуванчык, адуван, адуванец м., бат. Дзьмухавец.
    Аднымі абдуванчыкамі зарасло поле. Шантары Докш. Адуван цвіціць, а потым ляціць абы-куды. Гарэлькі Дубр. У голад мы елі адуваны. Абольцы Тал. Там, ля лесу, усё поле ў адуванцах. Адуванец палезны. Шэпелева Глыб. Адуванамі ўсё поле зарасло, німа чаго касіць. Дзёрнавічы В.-Дзв.
  3. 63
    абдуць зак., безас. Уздуць, раздзьмуць.
    Карову сёння абдуло. Бачэйкава Беш.
  4. 64
    абед м., абеддзе н. Полудзень, сярэдзіна дня.
    Ужэ абед, трэба кароў ісці даіць. Стайкі Віц. Абеддзе на дварэ, а ён ляжыць. Барсукі Дубр.
  5. 65
    абедашні прым.
    1. Абедзенны, прызначаны для абеду.
    Абедашні перапынак вельмі малы. А абедашні суп ужэ з'елі? Мікалаева Міёр.
    2. Паўдзённы, які мае адносіны да паўдня.
    Там у жбанку малако абедашняе стаіць. Паліцы Беш. Мы папілі абедашняга малака. Ляды Дубр.
  6. 66
    абеддзе гл. абед
  7. 67
    аб'еддзе, аб'еддзя н., зб. Рэшткі сена.
    Сена не асталася зусім, адно аб'еддзе. Мікалаёва Міёр. Вот ні знаю, куды аб'еддзе дзяваць. Турчына Міёр. Сабяры аб'еддзе і занясі ў пуню. Сураўні Шум. Аб'еддзе ад каровы каню атнашу. Снегі Міёр. Пайду аб'еддзя вынесу. Сцяпанавічы Гар.
  8. 68
    аб'едзіны толькі мн. Аб'едкі.
    Пасля снедання столькі аб'едзінаў асталося. Шантары Докш.
  9. 69
    абедкаваць незак. Абедаць.
    Ці пара ўжо абедкаваць? Камайск Докш. Пойдзем ужо з поля абедкаваць. Новая Вёска Докш. Паглядзі на сонца, паўдзён ужо, абедкаваць пара. Беразіно Докш.
  10. 70
    абеднік м. Гаршчок (невялікі).
    Крупнік у абедніку закіс. Слабада Віц. Абеднік з вячэрай паставілі. Янкі Докш., Высачаны Лёзн.
  11. 71
    абеі, абея, абюдзві ліч. Абедзве.
    Жылі з намі абеі цёткі маі. Парыхі Лёзн. Абея ні разу ўмесці ні булі ў нас. Барсукі Дубр. У яго раненыя абея нагі. Гомель Пол. Абюдзві сястры грабуць сена. Урбаны Брасл.
  12. 72
    аберуч прысл.
    1. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць што-н.).
    Ухваціў аберуч маю руку. Камень Леп.
    2. Папераменна, то ў адной, то ў другой руцэ (несці што-н.).
    Марынка аберуч несла гэтую торбу. Арханава Міёр.
    3. Разам.
    Той зімой восем чалавек жылі аберуч з намі ў нашай хаці. Нурава В.-Дзв.
  13. 73
    аб'ехаць зак. Асунуцца, змарнець.
    Аб'ехала Галя пасля пахарон. Сасноўцы Шарк.
  14. 74
    абечка ж.
    1. Вобад рэшата, сіта і інш.
    Здзелаў абечку для сіта. Абыдраў старую ліпіну і здзелаў абечку ў рэшата. Сакольнікі Віц.
    2. Круг з лубу для намотвання пражы.
    Було, на абечка маталі ніткі. Боркавічы В.-Дзв.
  15. 75
    абея гл. абеі
  16. 76
    абжаліць зак. Абскардзіць.
    Прыгавор трэба абжаліць. Акунёва Міёр. Усё-ткі абжалілі рашэнне суда. Мікалаёва Міёр.
  17. 77
    абжаргаць
    I зак. Падрапаць (руку, твар і пад.).
    Пайшла ў лес, дык у кустах абжаргала ўсе рукі. Альхоўцы Шарк.
    Параўн. абшкумаціць
    II таксама абжыргаць, ажаргаць, ажыргаць зак. Асядлаць, сесці верхам на што-н.
    Паглядзі, наш малы абжаргаў барана і паехаў. Стралкі В.-Дзв. А ён абжаргаў мяне і не пускаіць. Таўкіні Шарк. Малец абжаргаў парог і выкаціўся з хаты. Пашкі Шарк. Помню, малы абжыргаіць галень і бегаіць за курамі. Сахнавічы Глыб. Унук ажаргаў дзеда, як каня. Лужкі Глыб. Ажыргаў услон і сядзіць, як на кані едзіць. Сакольнікі Віц.
  18. 78
    абжога ж. Апёк.
    А абжога і сёння ныіць. Бачэйкава Беш.
  19. 79
    абжыгчы зак. Апячы крапівой.
    І трэба ж было яму так абжыгчы рукі. Казлоўшчына Паст.
    Параўн. абкастрыць, абстраківіць, абстрыкаць
  20. 80
    абжынкі толькі мн., абрад. Дажынкі.
    Абжынкі даўней весела гулялі. Слабада Докш., Сушчова Віц.

Паведаміць пра недакладнасьць