На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 81
    абжыргаць гл. абжаргаць II
  2. 82
    абжырны прым. Тлусты, укормлены.
    У суседкі такі абжырны кабан. Казлоўшчына Паст.
  3. 83
    абіджываць незак. Крыўдзіць.
    Яго ніхто не збіраўся абіджываць, і нечага пустое прыдумляць. Стаі Леп.
  4. 84
    абімы толькі мн. Абдымкі.
    Ідзі да бабулі ў абімы. Лялеўшчына Гар.
  5. 85
    абірака аг., асудж. Злодзей.
    Да яе ўчора нейкі абірака залез, дык капусту ўсю вынес. Арханава Міёр. Абірака абабраў у нас ні адну хату. Мікалаёва Міёр.
  6. 86
    абіранка ж., адз., кулін. Бульба, звараная ў лупінах.
    Сягоння я сваім абіранкі наварыла. Урбаны Брасл. Мы любім абіранку, яе можна парэзаць і патушыць. Германавічы Шарк.
    Параўн. абваранікі
  7. 87
    абірычыць зак., экспр. Астрыгчы.
    Мой кум быў масцер абірычыць валасы. Нурава В.-Дзв. Я свайго малога абірычыла, толькі чубчык аставіла. Лужкі Шарк.
  8. 88
    абіцік, адбіцік м. Гліняны збанок з адбітым горлам.
    Я там табе малако ў абіціку паставіла. Латыголічы Чаш. Кіслае малако стаіць у адбіціку. Баева Дубр.
  9. 89
    абіякі мн. Абутак на драўлянай падэшве.
    У школу я хадзіла ў абіяках. Прошкава Глыб.
  10. 90
    абкалот м., зб., абкалоткі мн. Абмалочаныя снапы жыта.
    Абкалот склалі ў сараі на падсцілку карове. Зазер'е Гар. Абкалот высушвалі і складвалі. Падбярэззе Тал. Абкалоткі складзіце ў амбар. Шарагі Міёр. У абкалотках капашыліся куры. Залясінкі Шарк.
  11. 91
    абкастрыць зак. Апячы крапівой.
    Ціплят іскала, усе ногі абкастрыла. Гарбачэва Рас.
    Параўн. абжыгчы, абстраківіць, абстрыкаць
  12. 92
    абкідка ж. Абвязванне, упрыгожванне вяззю.
    А вось абкідку я не ўмею рабіць. Мікалаёва Міёр.
  13. 93
    абкладны, акладны прым. Абложны (пра дождж).
    Во, сянне дождж абкладны. Грабяніца, Заронава Віц. Дошч, мабыць, акладны будзе, вельмі ж зацягнула неба. Жоўніна В.-Дзв. Акладны дошч будзіць. Пліса Глыб. Неба сівое, страшное, як пашоў акладны дошч, дык добрую нядзелю пагоды ня будзець. Германавічы Шарк.
  14. 94
    абкопкі толькі мн., абрад. Дакопкі.
    Прыходзь сёння на абкопкі. Вымна Віц.
  15. 95
    абкосак м. Касмык травы на скошанай сенажаці.
    На пакосе астаўся адзін абкосак. Заазер'е Гар. Не адолеў ты ўжэ тэй абкосак. Нярэйша Сен. Не хадзі басанож па абкоскам. Краснаполле Рас.
  16. 96
    абкрапівіцца зак. Апячыся крапівой.
    Тут не ідзіце - абкрапівіцеся. Кісялева Тал.
  17. 97
    аблабаніць, аблачбаніць зак., экспр. Абстрыгчы вельмі коратка.
    Апяць аблабаніць цябе. Смалоўка Гар. Ну ты мяне і аблабаніў, тры валасіны засталося. Дольдзева Сен. Во, дзед унучка аблачбаніў, людзі разбягуцца. Латышы Глыб.
    Параўн. абчыканіць
  18. 98
    абласуціць зак., экспр. Ашукаць, падмануць.
    Гэтыя падросткі абласуцілі мяне, як малую якую. Мікалаёва Міёр.
    Параўн. амманіць, ачмуціць, ашалапуціць
  19. 99
    аблаташыць зак. Абарваць, абабраць (садавіну).
    У мяне яблыкі яшчэ зялёнымі аблаташылі. Бачэйкава Беш. Аблаташылі старую яблыню поўнасцю. Мікалаёва Міёр., Запруддзе Шарк.
  20. 100
    аблахаць зак., экспр. Абхадзіць.
    Увесь лес аблахаіш, а грыба ня знойдзеш. Латыголічы Чаш.

Паведаміць пра недакладнасьць