На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 141
    абрабіць зак. Абвязаць кручком.
    Звязала істопкі, а абрабіць не магу. Капыльшчына Міёр.
  2. 142
    абрабляць незак. Абвязваць кручком.
    Абрабляй па краю белымі ніткамі, каб кайма відалася. Дрыгучы, Мікалаева Міёр.
  3. 143
    абразанікі, адразанікі, атразанкі, атрізанікі, атрізанкі, адрэзкі мн.
    1. Старыя боты з адрэзанымі халявамі.
    Цэлы дзень адхадзіла ў абразаніках. Сокарава Беш. Сёлета наліло столькі вады, што ў адразаніках не прайсці. Арханава Міёр. Прынесі мне тыя атразанкі. Урбаны Брасл. Вазьмі ўступі атрізанікі, а то ісці граска. Укля Брасл. Ціпір у атрізанках горячо хадзіць. Вялікае Сяло Сен. Адрэзала халявы, цяпер адрэзкі нашу. Сяляўшчына Рас., Камоскі Беш., Залессе, Лужкі Глыб., Лазоўка, Шацяні Сен., Заазер'е Тал.
    2. Галошы.
    Дзе мае адразанікі, у хлеў у чым пайду? Новы Пагост Міёр. На валенкі атрізанікі надзівалі, каб ні змоклі. Мікалаёва Міёр. Адзівай маі атразанкі, я буду боты адзіваць. Шыбекі Арш. Я ў хлеў усягды атразанкі надзяваю, калі спраўляцца іду. Коравічы Чаш.
  4. 144
    абразаць незак. Чысціць (пра бульбу).
    Абразала старую бульбу. Ляхаўшчына Паст.
  5. 145
    абрамізіць зак. Абразіць, прынізіць.
    Абрамізіла мяне брыгадзірша ні за што. Псуя Глыб.
    Параўн. асцябаць
  6. 146
    абрамовак м. Верхняя рама ў акне.
    Абрамовак у каждым акне ёсць. Дразды Беш.
  7. 147
    абранак м. Рубанак.
    У яго руках абранак знаў сваё места. Дуброва Беш.
  8. 148
    абрасець зак., безас. Выпасці (пра расу).
    Пойдзім касіць, як трошку абрасеіць. Псуя Глыб.
  9. 149
    абрасціцельны прым. Ветлівы, далікатны.
    Які абрасціцельны ў дзеўкі кавалер. Камаі Паст.
  10. 150
    абрат м., адз. Адгон; малако, з якога сепаратарам адагнана смятана.
    Выліла абрат свінням. Ляхаўшчына Паст. Набері абрату, сквасіш на блінцы. Прудок Гар.
  11. 151
    абраць зак. Сабраць, выбраць.
    Абрала гуркі, два вядры будзя. Ляхаўшчына Паст.
  12. 152
    абраця, абрыця, абротка ж. Аброць.
    Абраця буваіць з цугламі і без цуглаў. Ясева Міёр. А куды там! У Орліка дажа абраця і дуга новыя. Снегі Міёр. Абрыця чуць налезла каню на галаву. Укля Брасл. Абрыцю ў сені на гвоздзь павесіў. Шыці Шарк. Выкупіў каня з аброткай. Кветча Леп.
  13. 153
    абробіцца зак. Запэцкацца.
    Ідзі памыйся, а то абробілася дужа. Стралкі В.-Дзв.
  14. 154
    аброжак м. Нашыйнік.
    Надзень сабаку аброжак. Нурава В.-Дзв. А што гэта твой Жук без аброжка ходзіць? Цімошкава Міёр., Ляхавічы Леп., Клясціцы Рас., Гарадзец Шарк., Вішня Шум.
  15. 155
    абрончка ж. Пярсцёнак.
    У ее такіе дарагіе абрончкі. Масленікі Паст.
  16. 156
    абротка гл. абраця
  17. 157
    абротнік м. Повад пры аброці.
    Вазьмі абротнік у рукі дый вядзі каня. Станіславова Дубр.
  18. 158
    абруб
    I м. Мяжа, край.
    Арі вон да куста, там абруб. Целяшова Гар.
    II м. Зруб.
    Абруб ставілі новый. Высачаны Лёзн.
  19. 159
    абруды мн. Ніжняя частка дзежкі, цэбра.
    Дзежка ў абрудах рассохлася. Ясева Міёр.
  20. 160
    абрузгнуць зак. Апухнуць, ацячы (пра рукі, ногі, твар).
    У міне ногі абрузглі дужа. Сакольнікі Віц.

Паведаміць пра недакладнасьць