На запыт знайшлося 29 артыкулаў

  1. 1
    акажанелы дзеепрым. Ачарсцвелы, бяздушны.
    Ад цяжкой работы ён акажанелы стаў. Новыя Валосавічы Леп.
  2. 2
    акалеты дзеепрым. Акалелы, здохлы.
    У вялікі голад елі акалетых коней. Шалыгі Віц.
  3. 3
    акаліцца зак., безас. Падсохнуць, падшэрхнуць.
    Пад вечар троху акалілась пад нагамі. Празарокі Глыб.
    Параўн. абчарсцвець
  4. 4
    акалотак м. Акалот, жытнія снапы пасля ручнога абмалоту.
    Складзі акалотак, каб дошч не памачыў. Кульгаі Глыб.
  5. 5
    акапаць зак. Абкапаць, запляміць.
    Во я няўклюжая, акапала юбку, шчас свежую адзену. Ясавічы Глыб.
  6. 6
    акапваць, акопваць незак., с.-г. Акучваць.
    Не пайду сягоння акапваць бульбу. Балаі Міёр. Ужо пара акопваць бульбу, і дожджык якраз прайшоў. Празарокі Глыб.
    Параўн. асыпаць
  7. 7
    акаручыцца зак., груб. Памерці.
    Будзіш столькі піць - акаручышся, як гадзіна. Губіца Шум.
  8. 8
    акельніца, акенчына ж. Аканіца.
    Акельніцы ў яе доме закрыты. Рамні Гар. Бабуля акельніцы ніколі не закрывае. Загарадна Лёзн. Гнілая акенчына, рассыплецца яшчэ. Азёркі Гар.
  9. 9
    аклад м., адз. Акружэнне высачанага звера.
    Аклад робяць ахотнікі. Стасева Лёзн.
  10. 10
    акладны гл. абкладны
  11. 11
    акладня ж., с.-г. Акладня, паліца, адвал у плузе.
    А эта дзіталь так і называлась - акладня. Гарадзец Шарк.
  12. 12
    аклёп м. Парнік.
    Зямелька цёплая, сухая, аклёпы хутка ставіць будзім. Ілава Шум.
  13. 13
    акоп м. Капец.
    Моркву, бурачкі кладзём у акоп, а весной дастаём свежае. Бычыха Гар. У акоп бульбу закапвалі і да вясны. Астроўна Беш. Бульбу на зіму ў акоп закапываем, вясною будзем даставаць, перабіраць. Залучча Гар. У том годзе было многа бульбы, многа акопаў заклалі. Езярышча Гар., Шацяні Сен., Язвіна Шум.
  14. 14
    акопваць гл. акапваць
  15. 15
    акопіны, акопкі толькі мн., абрад. Дакопкі.
    У нас ужэ акопіны былі, а ў Тэсі толькі пачыналі браць бульбу. Курды Паст. Дзякуй Богу, у нас ужо акопкі. Мацюкова Глыб., Старое Сяло Уш., Сіроціна Шум.
  16. 16
    акоссе н. Ручка ў касе, кассё.
    Акоссе зламалася, новое шукаць трэба. Забор'е Глыб. Акоссе новае зрабіў, старое ўчора зламаў. Замхава, Латышы Глыб., Валкалата Докш.
  17. 17
    акот м., акота ж. Асцюк.
    Акот папаў у вока. Гута Паст. Конь начапляў хвастом акатоў. Дрысвяты Брасл. Акота набілася ў адзежу. Уклея Брасл.
  18. 18
    акоцця н., зб. Асцё.
    На рэшата падсявалі, зернеты астаюцца, а акоцця адлітаіць далій. Бялькоўшчына В.-Дзв.
    Параўн. асцеўе, асціўё, асцяўё, ашака
  19. 19
    акрамоскі мн. Акраўкі, абрэзкі тканіны, скуры і пад.
    З гэтых акрамоскаў я сабе торбу пашыю. Мішкавічы Шум.
  20. 20
    акром прыназ. Акрамя.
    У лесе грыбоў валом, акром баравікоў. Бораўна Леп.

Паведаміць пра недакладнасьць