На запыт знайшлося 29 артыкулаў

  1. 21
    акромачак м. Акрайчык, лустачка.
    Сядайце за стол, будзім снедаць. Алеся, адрэж акромачак хлебца. Папкі Міёр.
  2. 22
    акручанка ж. Цёплая хустка, якая завязваецца паверх тонкай хусткі.
    Акрыйся акручанкай, цяплей будзіць. Папкі Міёр.
  3. 23
    акрывець зак. Састарэць.
    Ну вот і акрывеў я за эці гады. Езярышча Гар.
  4. 24
    акрэйбацца зак. Паправіцца пасля цяжкай хваробы, акрыяць, ачуняць.
    Я пасля апірацыі чуць акрэйбалася. Роўнае Шум.
    Параўн. ачопкацца
  5. 25
    аксціцца незак. Хрысціцца.
    Пойдзе праз могілкі і аксціцца ўсю дарогу, але йдзе, бо так бліжа було. Выгада, Машканы Сен., Клясціцы Рас.
  6. 26
    актар м., актара ж. Гектар.
    У некаторых і па актару зямлі було. Слабада Докш. Уся актара пасаджана бульбай. Галбея Паст.
  7. 27
    акубкі мн., бат. Сыраежкі.
    Бацька прінёс ведро акубкаў. Прудок Гар. У лесе сёлета многа баравікоў, лісічак, акубкаў. Янкі Докш. Акубкі - вельмі ўкусные грыбы. Вот летась мы па цэлам кашы акубкаў насілі. Бадзінава Пол.
  8. 28
    акураціст м. Чалавек, які вызначаецца акуратнасцю ў працы, бездакорнасцю ў паводзінах, ахайнасцю адзення.
    Ён хоць і плоха ўчыўся, але ж па натуры быў акураціст. Дольдзева Сен. Паглядзі на свае штаны, а шчэ акурацістам падаеш сябе. Латыголічы Чаш.
  9. 29
    акяніца ж. Аконная рама.
    Даўно ён ужо тут ні жывець: акяніцы згнілі, вываліліся з вокан, дзверы адваліліся. Задуброўе Віц.
12

Паведаміць пра недакладнасьць