На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    алектар м. Электрык.
    Учора алектары прыяжжалі, усё нешта правілі ў будцы. Кавалі Глыб.
  2. 2
    аленні рожкі мн., бат. Грыбы, якія знешне нагадваюць аленевы рогі.
    У гэтым годзе нешта грыбоў нямнога, куды ні пайдзі - усё аленні рожкі пападаюцца. Сваташыцы Дубр.
  3. 3
    алеха, алешніна, альшчына ж., бат. Алешына, вольха.
    За хлевам алеха старая расцець, спіліць нада, ссохніць скора. Папшычы Глыб. Каля школы нішто сабе алешніна расцець. Азярцы Глыб. Альшчыну старую звалілі. Высачаны Лёзн.
  4. 4
    алея ж., толькі адз. Алей.
    Не забыцца б алеі купіць, як аўталаўка прыедзе. Спігальшчына Міёр.
  5. 5
    алівас, альвас, альвус м., бат. Альяс, алоэ.
    Нада алівас з мёдам патаўчы, а то нешта горла баліць. Прыпернае Глыб. Альвас вельмі лекарственны. Бароўка В.-Дзв. Альвас пераціраю і п'ю. Вялічкі Паст. Альвас у большы посуд трэба перасадзіць. Кулінава Уш. Альвусам памаж, і ўсё пройдзець. Крывасельцы В.-Дзв., Урбаны Брасл., Мікалаёва, Папшулі, Рунды Міёр, Фарынава Пол.
  6. 6
    аловец м. Аловак.
    Алоўцам тым маляваў мяне на паперы. Амбросавічы Шум.
  7. 7
    альба злуч. Або.
    Заўтра альба паслязаўтра трэба ўжо садзіць. Дабрамыслі Лёзн. Ісці да яе альба яна сама заскочыць? Муляры Паст. Альба каля бярозы, альба каля другіх дзяроў пасядзім. Слабодка Брасл.
  8. 8
    альвас, альвус гл. алівас
  9. 9
    альняніна ж., адз. Ільняное палатно.
    Даўней толькі з альняніны і шылі сабе адзежу. Вераб'і Пол.
    // Пасцельная бялізна з ільнянога палатна.
    Засцялі на ложак альняніну. Янкі Докш.
  10. 10
    альшчына гл. алеха
  11. 11
    алярвець зак., груб. Разленавацца, разбэсціцца.
    Саўсім алярвеў чалавек. Што будзе далей? Алексінічы Сен.

Паведаміць пра недакладнасьць