На запыт знайшлося 18 артыкулаў

  1. 1
    арабіна ж. Рабіна.
    Далёка відаць ваша арабіна. Гарбацэвічы Арш.
  2. 2
    араматаўка, араматуха ж., бат. Чаромха.
    Як хорашэ, калі араматаўка цвіце. Крыпулі Докш. Ужо зацвіла араматуха. Чапукі Міёр.
  3. 3
    арба
    I ж. Ворыва.
    Сёлята арба лёгкая, дажджы ішлі, зямля ня ўсохла яшчэ. Шабаны Паст.
    II ж. Горб.
    Старая жанчына з арбой, сагнуўшыся, ходзіць. Чарэя Чаш.
  4. 4
    арбон м. Аўтобус.
    Цяпер арбонам едзь куды хочыш, і ровар ні нада. Лынтупы Паст.
  5. 5
    аржавенне н., адз. Руда на балоце.
    Жывёла забягае ў аржавенне быстра, хаваецца ад пулі. Мазалава Віц.
  6. 6
    аржавіны гл. ажавіка
  7. 7
    аржавы прым. Іржавы.
    Грабельцы дык зусім аржавыя. Макаравічы Докш.
  8. 8
    аржанік м. Аржаны хлеб.
    Смачны аржанік у маёй маці. Асвея В.-Дзв.
  9. 9
    аржанішча, аржышча н., адз. Іржышча.
    Ты астанешся аржанішча паліць? Абухава В.-Дзв. Пагналі на аржышча кароў. Ваўкі Паст.
  10. 10
    аржанка, аржануха ж. Жытняя салома.
    У стог слажылі аржанку. Дуброва Шум. Аржанкай у хлеве слалі. Антонаўка Арш. Аржануху сцелюць у хлеў, каб каровам цёпла было. Храпакі Віц., Лялеўшчына Гар. Астроўшчына Пол., Ходцы Сен.
  11. 11
    аржышча гл. аржанішча
  12. 12
    аромый прым. Прызначаны для арання.
    Вазьмі аромый хамут і запражы каня ў акучнік. Сяляўшчына Рас.
  13. 13
    артай, арэц м. Араты.
    Быў такі Мацей, вот ён добры артай быў, на ўсю акругу славіўся. Лукашова Паст. Артай тут найшоўся. Ён жа малы яшчэ. Дамашы Брасл. Слабы ты арэц, плуг ня дзержыш. Астроўшчына Пол. Арэц знае, калі сеяць пара. Ларынаўка Арш.
  14. 14
    артапель ж.
    1. Балота.
    За лесам уніз артапель будзіць. Казловічы Гар.
    2. Гразь, непраходнае месца.
    Каровы ў артапель улезлі. Канашы Гар.
  15. 15
    аруд м. Засек.
    Канец лета, а аруд яшчэ не пачышчаны. Гатаўшчына, Кавалі Глыб., Рудабісць Брасл., Мнюхі Міёр.
  16. 16
    аршын м. Рыдлёўка.
    Аршынам перакапала агарод, дык ледзь дадому дайшла. Турчына Міёр.
  17. 17
    арэй гл. авер
  18. 18
    арэц гл. артай

Паведаміць пра недакладнасьць