Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (573 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  
б  в  г/ґ  д  ж  з  к  л  м  н  п  р  с  т  ў  х  ц  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 29 артыкулаў

  1. атадар м., зневаж. Нелюдзімы чалавек.
    Што ты ходзіш атадарам? Ад усіх хаваешся? Ёды Шарк.
    Параўн. адлюднік
  2. атапак м. Ступня.
    Глянь, які вялікі атапак у мальца. А яшчэ ж дзіцёнак. Рыпіншчына Шум. Трэба напячы атапкі на печы, тады ўся хвароба выйдзе. Быцава Беш.
  3. атаўбавацца зак. Асесці, пасяліцца.
    У тэй вёсцы яны атаўбаваліся і жылі. Зубава Арш.
  4. атвал м. Уклон касы.
    Які атвал зробіш, так і каса касіць будзе. Жданы Шарк.
  5. атвод м. Участак лесу пад вырубку.
    Той сасняк ужэ пад атвод пусцілі. Бягомль Докш.
  6. атвона безас.-прэдык. слова. Палога, някрута.
    На берагу том було атвона. Бярэзніца Шум.
  7. атвоны прым. Палогі.
    А на раке бераг усягда быў атвоны. Барсукі В.-Дзв. А берагі ў нас атвоныя. Цясты В.-Дзв.
  8. аткрапаць зак. Разблытаць.
    Аткрапай провалаку. Урбаны Брасл.
  9. атласка ж. Атласная хустка.
    Надзену гэту атласку, красівая яна. Бігосава В.-Дзв.
  10. атміраць незак. Паміраць.
    Старыя людзі ўжо атміраюць. Галбея Паст.
  11. атока ж. Затока.
    Зноў сёліта атока разліецца. Новы Двор В.-Дзв. У нашай атокі добра краснапёркі ловяцца. Клясціцы Рас.
  12. атопак м.
    1. Лапаць.
    Мой дзед хадзіў у атопках. Абольцы Тал.
    2. перан., зневаж. Бадзяга, валацуга.
    А Мішка, атопак, учора зноў напіўся і хадзіў па дзярэўні. Шацяні Сен.
  13. атора, аторя ж., адз. Амецце.
    Атору злажыце ўбок. Краснаполле Рас. Намялі кучу аторі, ні знаю, куды з ёю і дзівацца. Барсукі Дубр.
  14. атразанкі гл. абразанікі
  15. атрамэнта ж. Атрамант, чарніла.
    Зараз усякія ручкі модныя, а раней пісалі пяром і атрамэнтай. Нурава В.-Дзв. Мне ж нада напісаць, і ён прыносіць мне гэтую атрамэнту. Гарадзец Шарк.
  16. атранак м. Ранак.
    Атранак зайграў - пара скаціну ў поле весці. Далуева Шум. Ужо і атранак, пара за работу прымацца. Галі Шум.
  17. атраўленік м., бат. Падобны да баравіка ядавіты грыб, які сінее ад дотыку.
    Атраўленікі ні гадзяцца для яды. Дразды Беш.
    Параўн. абманка II
  18. атраха аг., зневаж. Абыякавы да ўсяго чалавек.
    Ай, атраха, ці будзіць з яго толк? Баева Дубр.
  19. атрізанікі, атрізанкі гл. абразанікі
  20. атропкі, атрэпы толькі мн. Адходы пры апрацоўцы льну церніцай, атрэп'е.
    Атропкі ата льна нікому не патрэбныя. Андронавічы Віц. Прынясла атрэпы ды пазатыкала дзіркі ў хляве. Сарокі Глыб.
    Параўн. абмялкі

Старонкі: 1  2  
 
Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны   Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020