На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    ахаіць зак. Прыбраць, навесці парадак.
    Паціху вокны толькі ахаіла к празніку. Латышы Глыб.
  2. 2
    ахаладаць зак. Ахаладзець, астыць.
    Хай зямля ахаладае, тады пойдзем работаць. Мілашы Брасл.
  3. 3
    ахвіранка ж. Фіранка.
    Ахвіранкі з бумагі выразалі. Асвея В.-Дзв.
  4. 4
    ахвіцэрыха ж. Жонка афіцэра.
    Так ужо чапурыцца гэна ахвіцэрыха. Ляды Дубр.
  5. 5
    ахілак м. Кволае, хваравітае дзіця.
    Наш сынок такі ахілак, радзіўся такім. Вераб'і Пол, Грыцы Глыб., Бірулі Докш.
  6. 6
    ахлысцік м. Ашуканец.
    Гэны ахлысцік мне ўжо ўсе нервы выеў. Ветрына Пол., Камайск Докш.
  7. 7
    ахмістрыня ж., перан. Жанчына, схільная важнічаць, фанабэрыцца.
    Якая ж наша суседка ахмістрыня! Вяцера Чаш.
  8. 8
    аходжвацца гл. абхадзіцца
  9. 9
    ахопак м. Абярэмак, ахапак.
    Пакладзі карове ахопак сена. Янкі Докш. Прынясі ахопак дроў з драварні. Балаі Міёр.
  10. 10
    ахрапа ж., ахрап'е, ахрап'я н., зб. Зелле, бацвінне на корм свойскай жывёле.
    А я пайду па ахрапу, бо ў полі гола і кароўка за дзень згаладалась. Іванск Чаш. Кожны дзень цігаю ахрапу, нада ж свінней карміць. Каханавічы В.-Дзв. Ідзі пасячы ахрап'е. Заполле Беш. Усё нада было. З работы прыбягу і ў ахрап'е, каб скаціну накарміць. Вялікі Поўсвіж Леп. Свіням давалі ахрап'е - насячэм травы, і ядуць. Дабравольск Тал. Праз усё лета свіням ахрап'я давала. Абаляны, Далёкія, Мількі Брасл., Бачэйкава, Дразды, Чаўнышкі Беш., Залучча, Ноўка Гар., Дзёрнавічы В.-Дзв., Гатаўшчына, Запруддзе, Лазічы, Латышы, Надазер'е Глыб., Балаі, Мікалаёва, Спігальшчына, Сухавежа Міёр., Ласіца, Лукашова, Нарыца Паст., Ветрына, Жарцы Пол., Клясціцы Рас., Наваселле, Матырына Уш., Коравічы, Тараскі Чаш., Жданы, Пятровічы, Чаромхава Шарк.

Паведаміць пра недакладнасьць