На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    ачапісты прысл. Тоўсты, трыбухаты.
    Карова ў майго брата ачапістая і на малако добрая. Замкава, Латышы Глыб.
  2. 2
    ачароп'е н., зб. Абломкі разбітай пасуды.
    Сабяры гэтае ачароп'е, выкінь і не парэж рукі. Астроўшчына Пол.
    Параўн. аскабалак, аскалёпак, аскялэбак, аскяробак
  3. 3
    ачарпнуць зак. Зачарпнуць, набраць (вады).
    Ай, этыя дзеці. Два часы просіш вядро вады ачарпнуць, і то лянуюцца. Таўкіні Шарк.
  4. 4
    ачмур м. Ачмурэнне.
    Нейкі ачмур на мяне найшоў у лесе. Псуя Глыб.
  5. 5
    ачмуціць зак. Ашукаць, падмануць.
    Я тады яго лоўка ачмуціла. Бяседы Леп.
    Параўн. амманіць, абласуціць, ашалапуціць
  6. 6
    ачопкацца зак. Паправіцца пасля цяжкай хваробы, акрыяць, ачуняць.
    Трохі была ачопкалася, то зразу хапілася за работу. Коравічы Чаш.
    Параўн. акрэйбацца
  7. 7
    ачосы толькі мн. Ачоскі, адходы пры часанні льну.
    Ачосы ў нас тожа йдуць у дзела. Можна ткаць палавікі, мешкавіну. Пішчалава Арш.
  8. 8
    ачурацца зак. Адцурацца, адрачыся.
    Дзеці ачураліся ад маці. Якаўлевічы Арш. Ад жонкі ачураўся быў, а любіў жа. Белая Ліпа Сен.
  9. 9
    ачурудны прым. Прапашчы.
    Ачурудны ты чалавек, п'яніца. Ушачы.
  10. 10
    ачуціцца зак. Апрытомнець, ачуцца.
    Як ударыла галаву, толькі праз дзень ачуцілася. Галбея Паст.
  11. 11
    ачыпак м. Вочап.
    Ваду нечым набраць - ачыпак зламалі. Слабодка Гар.

Паведаміць пра недакладнасьць