Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны (573 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  
б  в  г/ґ  д  ж  з  к  л  м  н  п  р  с  т  ў  х  ц  ч  ш  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 77 артыкулаў

  1. адале прысл. Потым.
    Давай адале купім камбікорму, а так ні звязём усё. Іванькі Міёр.
  2. адбіўка ж. Адгародка.
    Адбілі адбіўку ў хаце, старая там спіць. Дабея Шум.
  3. адбіцік гл. абіцік
  4. адбойка ж. Бойка, прылада для збівання масла.
    Адбойку вымыць харашэнько трэба, прапарыць. Доўжа Віц.
  5. адбойнік м. Адбой, маркіровачны малаток.
    На гэтых дзярэўях ёсць сляды адбойніка. Пралетарыя Уш. Лес кляймуюць адбойнікам. Зазер'е Гар.
  6. адведы толькі мн. Адведзіны; сяброўскае наведванне каго-н.
    Прыехалі ў адведы да яго, гасцінец прывязлі, а яго німа, нас братоўка вышла стрычаці, к сабе ў хату пазвала. Домжарыцы Леп.
  7. адвэнт м. Пост перад Калядамі.
    Хутка ўжо адвэнт скончыцца. Ластавічы Глыб. Кончыцца адвэнт, тагды і паляціш на танцы. Буцавічы Паст.
  8. адгэнуль прысл. Адтуль.
    Адгэнуль болі ні прыедуць машыны. Глінішча Докш.
  9. аддаўна прысл. Здаўна.
    Аддаўна стаіць помнік у нас. Свіркі Докш. Аддаўна жывуць тут людзі. Мардахі Дубр. Мама расказвала, што аддаўна ў нашай сям'і мужчыны пяюць добра. Зароўе Леп., Чорнае Паст.
  10. аддубіць зак, экспр. Моцна набіць, адлупцаваць.
    Аддубіць цібе пара, ні слухаіш нікога. Дзярэўня Чаш.
    Параўн. аджарыць, адлузаць, адлупашыць, адлупасіць
  11. аддуха
    I ж. Адпачынак, кароткі перапынак.
    Робіў дзень без аддухі. Чарэя Чаш.
    Параўн. аддышка
    II ж. Адліга.
    А на дварэ ўжо аддуха, лепіць мокры снег. Валынцы В.-Дзв.
    Параўн. аццяпель
  12. аддышка ж. Адпачынак, кароткі перапынак.
    Німа аддышкі ад хатняй работы. Мікалаева Міёр.
    Параўн. аддуха I
  13. аджарыць зак., экспр. Моцна набіць, адлупцаваць.
    Які свавольны хлопец. Узяў бы хварасціну і аджарыў. Шухаўцы Дубр.
    Параўн. аддубіць, адлузаць, адлупашыць, адлупасіць
  14. аджымацца незак. Мыць бялізну.
    Ці будзіш сённі аджымацца? Жукоўшчына Шарк.
  15. адзаўнуцца зак. Адгукнуцца.
    Гукаю, гукаю, а ён хоць ба адзаўнуўся. Гута Паст.
  16. адзержаць зак. Прыпыніць каня.
    Ён каня адзержаў каля клуба, пачытаў аб'яву. Псуя Глыб.
  17. адзетак м., адзёжа ж., адзіванне, адзяванне н., зб. Адзенне.
    У яе два шкафы адзетку. Прыветак Сен. Твая адзёжа на стулу вісіць. Кавалі Глыб. Дзеткам адзёжу новую ў школу нада справіць. Кошчава Беш. Ні было ў наш час такога адзівання, як ціперака. Дубраўкі Пол. Маладой у мяне адзявання было многа. Смалоўка Гар., Тумінічы Арш., Баршчоўка Віц., Ляды Дубр., Жарцы Пол., Нямойта Сен., Слабада Уш., Віркі Чаш.
  18. адзёнак, адонак, адонык м. Подсціл пад стог, стажар'е.
    Тут адзёнкаў дваццаць маіх. Гарбацэвічы Арш. Адонак нада крэпкі робіць, каб ні згніло сена. Стралкі В.-Дзв. Мы сёліта адонык на пожнішчы паставілі. Мяжа, Каверзы Гар.
  19. адзёр м. Азярод.
    Ажына ў нас сохла ў адзёры. Альшанка Чаш.
  20. адзіванне гл. адзетак

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны   Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020