На запыт знайшлося 77 артыкулаў

  1. 41
    аднімка, адымка, атымка, атымалка, атыманка, атымаха, атымачка, атымашка ж. Кавалак грубай тканіны, якой бяруць гаршкі, чыгуны.
    Аднімкай зымаюць катлы з прыпечка. Сакольнікі Віц. Аднімка - гразная трапка катлы насіць. Ясева Міёр. Вазьмі аднімку, рукі опечэш. Абрамава, Каханавічы, Стралкі В.-Дзв., Паташня Міёр., Дворышча, Янкавічы Рас., Сарочына, Слабада Уш. А дзе ж дзелася адымка, што на лаўцы ляжала? Бычыха Гар. Вазьмі атымку, гаршок адстаў на прыпек. Цясты В.-Дзв. Падай атымалку, бульбу аццажу. Янкавічы Рас. Так ён гэтую рубаху занасіў, зрабіў, як атымалку. Кубелеўшчына Шарк., Плюсы Брасл., Асвея В.-Дзв., Драбаўшчына, Івесь, Лазічы, Ластавічы, Надазер'е Глыб., Макаравічы, Слабада Докш., Мікалаёва, Папшулі, Язна Міёр., Груздава, Гута Паст., Ёды, Савуткі Шарк. Ты атыманку вазьмі, каб ні абажглася. Віркі Чаш. Вазьмі атымаху, бульбу аццадзі, зварылася ўжо. Русіны Паст. Падай мне атымачку, недзе там на прыпечку валяіцца. Гута, Дунілавічы, Муляры Паст. Адыдзіся, ні мішай, бо дам атымашкай па руках. Лукашова Паст.
  2. 42
    адонак, адонык гл. адзёнак
  3. 43
    адпасвіцца, адпасціцца зак. Закончыць пасьбу ў сезоне.
    У гэным годзе мы ўжо адпасвіліся. Арханава Міёр. Адпасціліся ўжо да лета. Пішчалава Арш.
  4. 44
    адправіны, адпраўкі толькі мн. Праводзіны ў армію.
    Сын зімой у войска пойдзіць. Трэба да адправін рамонт у хаці зрабіць. Дварэц, Іванск Чаш. Заўтра да племяша на адпраўкі пойдзім. Іванск Чаш. Учора ў суседскага мальца былі адпраўкі. Чэрцы Леп.
  5. 45
    адпускаць незак. Дазваляць пакарыстацца чым-н.
    Дык дзеўка й адпускала хату на вечарыну. Галбея Паст.
  6. 46
    адпушчаць незак. Адпускаць, дараваць грахі.
    Чалавеку ў злосці грахі ў цэркві ні адпушчаюць. Селішча Уш.
  7. 47
    адпыхаць зак. Знізіцца (пра тэмпературу цела).
    Жар адпыхае - і так лёгка становіцца. Галбея Паст.
  8. 48
    адпясочыць зак. Насварыцца на каго-небудзь, прабраць словамі, вылаяць.
    Адпясочыў яго як нада. Хайсы Віц.
  9. 49
    адрабіць зак. Зняць чары, вярнуць у ранейшы стан.
    Святая вада яму адробіць. Зубава Арш.
  10. 50
    адрабляць незак. Знімаць чары, вяртаць у ранейшы стан.
    У нас жыла бабуля, яна ўмела адрабляць, як хто карову зачаруе. Прошкава Глыб.
  11. 51
    адразанікі, адрэзкі гл. абразанікі
  12. 52
    адсатаніцца зак., экспр. Адчапіцца, перастаць назаляць каму-н.
    Адсатаніся ты ад мяне, жыцця няма праз цябе. Турлы Паст.
  13. 53
    адседа, адседава, адсель, адселя, адсюдава, адсюлека, адсюлька прысл. Адсюль.
    Жылі мы 20 кіламетраў адседа. Узмёны Міёр. Многія адседа паехалі ў горад. Задзежжа В.-Дзв. І як яна адседа ўехала. Тутака і вада, і дарога, і саседзі. Барсукі, Крывасельцы В.-Дзв. Ідзі адседава. Грынеўшчына Докш. Адседава я нізашто не выйду. Залессе Шум. Ідзі адсель, каб я цябе не бачыла. Іванск Чаш. Адсель блізка сяло. Матырына Леп. Адселя да азяра рукой падаць. Варапаева Паст. Адсюдава ручаёк цячэ, у лесе хаваецца. Петрашы Тал. Перастаў ты цяпкі адсюлека у другое места. Дзёрнавічы В.-Дзв. Адсюлька пайду на хверму. Мікалаёва Міёр., Мацюкова Глыб., Белая Ліпа, Нярэйша Сен., Гута Паст.
  14. 54
    адсеч зак. Адсекчы, ссекчы.
    Трэба было б адсеч тыя кусты пад вокнамі. Швэплі Докш.
  15. 55
    адстоіць зак.
    1. Адстаяць, прастаяць нейкі час.
    Не магу доўга адстоіць у цэркві. Узмёны Міёр.
    2. Адпрацаваць.
    Я на заводзе дзесяць год адстоіла. Іванск Чаш.
    адстоіць у піле адпрацаваць на распілоўцы дроў.
    Касіла, жала, кароў даіла і ў піле адстоіла. Іванск Чаш.
  16. 56
    адстрапаліць зак. Расказаць хутка, без замінкі.
    Ну і адстрапаліў, хоць у кніжку запісывай. Новыя Валосавічы Леп.
  17. 57
    адсюдава, адсюлека, адсюлька гл. адседа
  18. 58
    адталіна ж. Праталіна.
    На ўгрэвах ужо ёсць адталіны. Ахрэмаўцы Брасл.
  19. 59
    адтуля прысл. Адтуль.
    Адтуля нас скора й адправілі дамоў. Ламіншчына Тал.
  20. 60
    адтухнуць зак. Пазбавіцца пухліны.
    Паглядзі, дзед ужо трохі адтух, а быў жа як калодка. Іванск Чаш.

Паведаміць пра недакладнасьць