1 «Фабрыка» вірусаў, 1) полімераза-рыбасомныя комплексы, якія ажыццяўляюць сінтэз кампанентаў вірыёнаў і іх зборку; 2) вірапласт. 2 Фагадыягностыка, спосаб ідэнтыфікацыі бактэрый, заснаваны на лізісе папуляцыі бактэрый стандартнымі ўніверсальнымі (тыповымі) фагамі. 3 Фагапрафілактыка, спосаб прафілактыкі бактэрыяльных інфекцый з дапамогай біяпрэпаратаў, якія змяшчаюць высокі цітр спецыфічных для ўзбуджальніка вірулентных фагаў. 4 Фагатыпаванне, спосаб унутрывідавай дыферэнцыяцыі бактэрый з дапамогай стандартных тыповых камерцыйных фагаў. Таксон у гэтым выпадку носіць назву «фагавар». 5 Фагатэрапія, спосаб лячэння інфекцыйных хвароб з дапамогай біяпрэпаратаў, якія маюць высокі цітр спецыфічных для ўзбуджальніка вірулентных фагаў. 6 Фагацытоз, працэс захопу карпускулярных часцінак, уключаючы і вірусы, паліморфнаядзернымі лейкацытамі і монануклеярнымі фагацытамі. Захоп фагацытамі вірусаў прыводзіць… 7 Фагі, гл. бактэрыяфагі.