1 Відарабін, адэніну арабіназід. Выкарыстоўваюць для лячэння інфекцый, якія выклікаюцца альфа-герпесвірусамі 1-га і 2-га сератыпу. Канкурыруе з нуклеазідам адэніну,… 2 Вірагенія, працяглае суіснаванне вірусаў і іх гаспадароў, пры якім геном віруса інтэграваны з геномам клеткі-гаспадара (гл. інтэгральныя інфекцыі, лізагенія). … 3 Вірапексіс, адзін з тэрмінаў, які абазначае працэс пранікнення віруса ў клетку гаспадара (гл. пінацытоз). 4 Віраплазма, зона цытаплазмы эўкарыятычных клетак, у якой адбываецца сінтэз і зборка кампанентаў вірусаў, напрыклад, з групы вірусаў воспы. У электронным мікраскопе… 5 Віроіды, кавалентна замкнёныя гіперспіралізаваныя малекулы РНК з м. м. 120-150 кД - узбуджальнікі інфекцыйных хвароб раслін, напрыклад, верацёнападобнасці бульбы.… 6 Вірулентнасць, уласцівасць, якая вызначае ступень, меру патагеннасці асобных штамаў віруса. Падвержана выразнай зменлівасці. Вылучаюць высока-, умерана-, слабавірулентныя… 7 Віруліцыднасць, уласцівасць фізічных і хімічных фактараў знішчаць вірусы. Гэтай уласцівасцю павінны валодаць стэрылізанты, дэзінфектанты, антысептыкі і хіміяпрэпараты.… 8 Вірурыя, выдзяленне інфекцыйных формаў віруса з мачой. 9 Вірусалогія, біялагічная навука аб марфалогіі, фізіялогіі, генетыцы, экалогіі і эвалюцыі вірусаў. Медыцынская вірусалогія даследуе вірусы-паразіты чалавека, іх ролю… 10 Вірус Буньямвера, вірус з сямейства буньявірусаў. Складаецца з 16 серагруп, якія ўключаюць 150 сератыпаў. Перадаецца камарамі, выклікае энцэфаліты. 11 Вірус везікулярнага стаматыту, вірус з сямейства рабдавірусаў. Выклікае стаматыт у буйной рагатай жывёлы, коней, мулаў. 12 Вірус воспавакцыны, ортапоксвірус, які выкарыстоўваецца для прыгатавання вакцыны супраць натуральнай воспы чалавека. Узнік, мабыць, ад віруса воспы кароў у працэсе пасіравання… 13 Вірус лімфацытарнага харыяменінгіту (ЛХМ), арэнавірус. Патагенны для дамавых мышэй і іншых грызуноў. Пры ўнутрыўтробным заражэнні хвароба працякае па тыпе павольнай інфекцыі. Пры заражэнні… 14 Вірус Марбург, вірус, які выклікаў успышку гемарагічнай ліхаманкі ў Германіі ў групы супрацоўнікаў, якія гатавалі поліявакцыну на культуры клетак з нырак афрыканскіх… 15 Вірус Мачупа, арэнавірус, які выклікае ў чалавека балівійскую гемарагічную ліхаманку - асабліва небяспечнае заанознае захворванне. 16 Вірусная часцінка, асобіна віруса, звычайна ў форме вірыёна. 17 Вірусныя інфекцыі, 1) група інфекцыйных захворванняў жывёл і раслін, якія выклікаюцца вірусамі. Галоўнымі асаблівасцямі вірусных інфекцый з'яўляюцца строгі ўнутрыклетачны… 18 Вірусныя хваробы, хваробы, якія выклікаюць вірусы ў сваіх гаспадароў. Выдзяляюць вірусныя інфекцыі і вірусныя пухліны. 19 Вірус О'Н'ёнг-Н'ёнг, альфавірус з сямейства тогавірусаў, які выклікае ва Ўсходняй Афрыцы ліхаманкавае захворванне з паражэннем суставаў. 20 Вірус псеўдашаленства, альфа-герпесвірус, які выклікае спарадычныя лятальныя захворванні буйной рагатай жывёлы і высокакантагіёзную бессімптомную інфекцыю ў свіней.