На запыт знайшлося 197 артыкулаў

  1. 1
    абабраць — прыбраць, упрыгожыць.
    Уся хата кілімамі (каберцамі) абабрана.
  2. 2
    абадвы, абыдва — двое мужчын.
    Глядзелі абадвы рот разінуўшы.
  3. 3
    абалонь — кругляк, бярвяно без сарцавіны.
    Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася.
  4. 4
    абалынка — хмурынка, аблачынка.
    Набегла абалынка й сонейка схавала.
  5. 5
    абарэц — сетка лавіць рыбу.
    Абарцом троху й налавілі шчупачкоў.
  6. 6
    абасваіцца — асвойтацца, абвыкнуцца.
    Дзікаватая была котка, а цяпер абасваілася, аббылася.
  7. 7
    аббіты — дасведчаны, абчасаны жыццём.
    Ты ж троху вопытны, аббіты малец.
  8. 8
    абвіднецца — развіднецца, днець.
    Абвіднелася - тады й рушылі ў дарогу.
  9. 9
    абгаркі — абгарэлыя дошкі, бярвенцы.
    Цягала з пагарышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лапіла.
  10. 10
    абдаўжыцца — залезці ў даўгі.
    Ён прыехаў, яна карміла, паіла яго, абдаўжылася.
  11. 11
    абдзёрак — кавалачак бульбіны, калі дзяруць на тарцы.
    Бульбу на клёцкі драла - целая міса абдзёркаў.
  12. 12
    абдзіртус — той, на якім адзежа хутка рвецца, абадранец.
    На абдзірстуса адзежы не напасешся.
  13. 13
    абдужыць — перамагчы, перасіліць.
    І абдужыў яго тады ў тым спаборніцтве.
  14. 14
    аб'есці — наесціся ўволю, сагнаць смак.
    Аб'елі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх пад'ядзём.
  15. 15
    абечая, абячэўка — сценкі рэшата (сіта).
    Лопнула абечая, і хоць праз пальцы прасейвай муку.
  16. 16
    абжыцца, ажыцца — завесці гаспадарку, угрунтавацца.
    Абжыўся, хатку сабе паставіў там, на ўзгорку.
  17. 17
    абзыў — вясціна, водгук.
    Ад яго й абзыву німа.
  18. 18
    абзыўкі — водгулле, водгалас, рэха.
    Малая ўжо разумеіць, якія абзыўкі ад матацыкла.
  19. 19
    абірыш — апаследкі садавіны.
    Адны абірышы засталіся, лепшыя яблыкі ўсе павыбіралі.
  20. 20
    абкаравіць — запэцкаць, вымазаць у нешта.
    Пакуль з ямы вылез, увесь свой хворс абкаравіў.

Паведаміць пра недакладнасьць